Грамадства

Мак.by прыпыніў будаўніцтва рэстарана ў Барысаве

Кампанія Мак.by, афіцыйны аператар сеткі рэстаранаў хуткага харчавання ў Беларусі, прыняла рашэнне не рэалізоўваць будаўніцтва новага аб’екта на раней абраным зямельным участку ў Барысаве. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі прадпрыемства, піша «Мінская праўда».

«Мак.by» прыпыніў будаўніцтва рэстарана ў Барысаве: ідуць пошукі новай пляцоўкі

Фота ілюстрацыйнае

На прадпрыемстве ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра адмову ад канкрэтнай лакацыі, а не ўвогуле пра адмову ад планаў працаваць у гэтым горадзе. Цікавасць да адкрыцця рэстарана ў Барысаве нібыта захоўваецца.

«У цяперашні час кампанія сканцэнтраваная на пошуку альтэрнатыўнай лакацыі, якая будзе ў поўнай меры адпавядаць патрабаванням да выгады размяшчэння, інфраструктуры, транспартнай даступнасці і доўгатэрміновага развіцця аб’екта», — пракаментавалі сітуацыю ў Мак.by.

Раней абмяркоўвалася будаўніцтва ўстановы на адным з участкаў у межах горада. Гаворка ішла пра пляцоўку ў раёне вуліцы Гагарына — паблізу буйных жылых масіваў і ажыўленай трасы.

На сённяшні дзень сетка Мак.by налічвае некалькі дзясяткаў рэстаранаў па ўсёй Беларусі. Барысаў застаецца адным з гарадоў, дзе кампанія пакуль не прадстаўленая.

Каментары

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць