Спорт11

Беларускага прызёра Алімпіяды ў Парыжы злавілі на допінгу

Беларускага цяжкаатлета Яўгена Ціханцова часова адхілілі ад спаборніцтваў праз падазрэнне ў парушэнні ім антыдопінгавых правілаў.

Яўген Ціханцоў з алімпійскім медалём

Міжнароднае агенцтва допінг-тэставання паведаміла, што ў допінг-пробе спартсмена, узятай 8 сакавіка па-за спаборніцтвамі, выявілі сляды гармону росту. Гэта рэчыва забаронена Сусветным антыдопінгавым агенцтвам як падчас турніраў, так і па-за імі.

Пакуль адхіленне мае часовы характар. У Ціханцова ёсць права запатрабаваць праверку пробы B, каб пацвердзіць або абвергнуць вынікі першапачатковага аналізу. Таксама ён можа даць афіцыйныя тлумачэнні адносна таго, як забароненае рэчыва магло трапіць у арганізм.

Яўген Ціханцоў — ураджэнец Гомеля і адзін з лідараў беларускай зборнай па цяжкай атлетыцы. Ён з’яўляецца бронзавым прызёрам Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, а таксама чэмпіёнам і прызёрам чэмпіянатаў свету, двухразовым чэмпіёнам Еўропы.

Каментары1

  • Ігар Лямеш
    08.05.2026
    Я ніколі не сустракаў тэрмін "гармон росту". Фактар росту - колькі заўгодна.

    Актываваны трамбацыт, прыкладам, выдзяляе "трамбацытарны фактар росту". Гэта адзін з многіх фактараў росту.

    "Неўральны фактар росту" адкрылі Стэнлі Коэн, скалечаны вірусам поліаміеліта, і Рыта Монтанчыні. Фактары росту выдзяляюцца натуральным чынам.

    Спадзяюся у нацыянальным антыдопінгавым цэнтры, які знайшоў сабе падпрацоўку у галіне клінічных даследванняў неназываемага антыракавага прэпарата неназываемага вытворцы, знойдзецца які-небудзь "офицер отдела кадров", каб што-небудзь адсвяткаваць з нагоды праколу беларускага штангіста?

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Меланія Трамп напісала лісты Пуціну і Зяленскаму3

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў46

Прыхільны Трампу прэзідэнт Парагвая пайшоў у адстаўку пасля краху аднаго з мясцовых банкаў1

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці брала ўдзел у адкрыцці помніка «героям СВА» на Смаленшчыне10

У крымскім СІЗА загінула выкладчыца харкаўскай моўнай школы, якая прыехала да бацькоў4

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць