Грамадства1111

«А 4‑й гадзіне ночы мы зразумелі, што серверы проста вычышчаныя». Яраслаў Іванюк расказаў падрабязнасці пра атаку на анлайн-бібліятэку «Камунікат»

Сёння ноччу адбылася хакерская атака на беларускую інтэрнэт-бібліятэку Kamunikat.org.

У інтэрв’ю Радыё Свабода кіраўнік праекта Яраслаў Іванюк назваў тое, што адбылося ў ноч на 7 мая з серверамі выдавецтва, «дэструктыўнай хакерскай атакай».

Паводле Яраслава Іванюка, на серверах захоўвалася больш за 70 тысяч розных беларускіх публікацый — кнігі, газеты, часопісы, аўдыякнігі, відэа– і аўдыяматэрыялы пра Беларусь.

«Складана дакладна акрэсліць, калі гэта пачалося. Заўважылі мы гэта а палове на другую ночы. Але было ўжо позна. Спачатку былі спадзяванні, што гэта не атака, а ўсё адбываецца праз перагружаны трафік, але ў выніку недзе а 4‑й гадзіне ночы мы зразумелі, што нашы серверы проста вычышчаныя.

Вядома, у такіх сітуацыях не ўсё страчана, бо захоўваюцца копіі, але гэта ўсё патрабуе часу, каб разабрацца. Хаця сітуацыя можа быць і горшай, бо, як сказаў адзін з правайдараў, мог быць запушчаны вірус, які не дазволіць аднавіцца. Але мы працуем над гэтым».

Яраслаў Іванюк не выключае, што хакерскую атаку на серверы, дзе захоўваліся матэрыялы выдавецтва Kamunikat.org, учынілі зламыснікі па замове рэжыму ў Мінску. IP-адрасы гэтых зламыснікаў, паводле Іванюка, зарэгістраваныя ў азіяцкіх краінах.

«Сітуацыя паказвае, што Kamunikat.org — гэта сапраўды вельмі важны праект для захавання беларускай культуры, літаратуры, мовы і ідэнтычнасці, і таму ён не падабаецца рэжыму Лукашэнкі і яго спецслужбам», — мяркуе Яраслаў Іванюк.

Яраслаў Іванюк згадаў, што першая атака на выдавецтва адбылася ў 2023 годзе, калі ў Беларусі быў заблакаваны асноўны дамен выдавецтва Kamunikat.org.

«Потым летась прызналі наш сайт месцам, дзе захоўваюцца «экстрэмісцкія матэрыялы», пазней увогуле прызналі нас «экстрэмісцкім фарміраваннем», мінская пракуратура вырашыла, што змест кнігі Дароты Міхалюк пра БНР, якую мы выдалі, «нясе пагрозу інтарэсам Рэспублікі Беларусь». Таму тое, што здарылася гэтай ноччу, — гэта працяг. Першая такая атака была летась, у ноч на 25 снежня, але тады мы хутчэй яе заўважылі і ўдалося спыніць дэструктыўную дзейнасць. Гэтым разам не атрымалася. Але, як нехта ўжо напісаў у Facebook, «Камунікат», як птушка Фенікс, адродзіцца».

Яраслаў Іванюк не гатовы прагназаваць, колькі часу спатрэбіцца на аднаўленне страт, панесеных серверамі выдавецтва.

Беларускай інтэрнэт-бібліятэцы Kamunikat.org, якая была заснаваная і папаўняецца ў Беластоку, летась споўнілася 25 гадоў. Яе наведвальнікі — пераважна беларусы. Акрамя інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат», Яраслаў Іванюк пазней стварыў аднайменнае выдавецтва.

Каментары11

  • Кожны беларус можа дапамагчы захаваць спадчыну
    07.05.2026
    Трэба рэдкія кнігі друкаваць і экзэмпляры аддаваць у розныя бібліятэкі па ўсім свеце. Да ўсіх бібліятэк кдб-фсб не дабярэцца.
    І беларусам трэба купляць і захоўваць кнігі ў сябе. Нават калі адзін асобнік кнігі дзесьці захаваецца, яго можна аднавіць і надрукаваць ізноў.
    Кожны беларус можа гэта зрабіць, каб захаваць кожны сваю частку беларускай інтэлектуальнай спадчыны.
    Прадвінутыя карыстальнікі могуць спампоўваць сабе копіі сайтаў. І захоўваць для будучыні.
    Кожны беларус можа выратаваць некалькі беларускіх кніжак! Усіх беларусаў не заблакуюць, усіх не пераловяць!
  • Туманная Андромеда
    07.05.2026
    Заявление в полицию по данному инценденту подано было? Если это не сделано, то почему?
    В Польше есть серьезное специализированное структурное подразделение полиции - Centralne Biuro Zwalczania Cyberprzestępczości (CBZC), которое занимается кибер-преступлениями.
    И, ещё вопрос. Если там у них был адекватный сисадмин - на постоянке или на удалёнке (как это часто бывает в Польше), то первым делом, что он должен был бы сделать - это нормально настроить сервер для работы с бэкапами (резервными копиями). Если бэкапы есть, то восстановить потерянные (уничтоженные) данные можно очень быстро - буквально в пару кликов. Непонятно почему у них такие сложности с этим, что, Ярослав, даже не знает, когда будет восстановлена работа сайта.
  • Вадзім
    07.05.2026
    Туманная Андромеда, на сісадміна грошы патрэбныя, а на камунікат беларусы ня ськідваюцца талакой

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»35

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»35

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць