Улада88

«Ты ў палітыку ўлез, уцягнуў каталікоў»: Лукашэнка сказаў, што Кандрусевіч аказаўся ў спісе неўязных

Падчас візіту ў Баранавічы журналісты спыталі Лукашэнку пра сітуацыю з мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, які не змог уехаць у Беларусь, і ніводнае з ведамстваў не каментуе гэтую сітуацыю. У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта пытанне цяпер вывучаецца, піша БелТА.

«Я не скажу, што ў мяне поўная інфармацыя, яна ўвесь час мяняецца. Мы цяпер уважлівым чынам адсочваем ўсіх, хто ўязджае-выязджае», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Ён распавёў, што кіраўнік Каталіцкай Царквы нечакана выехаў для кансультацый у Варшаву і, атрымаўшы пэўныя задачы, вяртаўся ў Беларусь і трапіў у гэты спіс неўязных, які агульны ў Беларусі і Расіі.

«Не толькі ён адзін, проста ён — больш вядомая фігура», — удакладніў Аляксандр Лукашэнка, распавёўшы, што з'явілася інфармацыя аб магчымасці наяўнасці ў Тадэвуша Кандрусевіча не аднаго грамадзянства.

«Мы вывучаем, я гэта не сцвярджаю. Хочам вывучыць пытанне. Калі там усё чыста і па законе, паступім па законе. Нам не важна, хто ён — галоўны каталік, галоўны праваслаўны ці галоўны мусульманін. Павінен жыць па законе.

А калі ты яшчэ і ў палітыку ўлез і пацягнуў за сабой вернікаў, каталікоў, якія выдатныя людзі, тады падвойная адказнасць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Вы ж паглядзіце, мы касцёлы не закрылі, нават калі яны вялі антылукашэнкаўскую, антыдзяржаўную прапаганду, — працягнуў ён. — Мы іх не зачынілі, наадварот, спрабуем падтрымаць, абараніць. Вы гэта бачылі на плошчы (Чырвоны касцёл). Праўда, фэйк зладзілі, што мы там у касцёл не пускалі». Маўляў, АМАП абараняў ад натоўпу мітынгоўцаў тых, хто маліўся ў храме.

«Якія б там асобы ні былі (Кандрусевіч, Лукашэнка і іншыя), касцёлы працавалі і будуць працаваць, таму што малітва, вернікі, іх дарога да храма — гэта святое. Я заўсёды казаў, што ў кожнага беларуса павінна быць свая дарога да храма, і мы гэта свята выконваем».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала перайменаванне капейкі ў шаг14

Зяленскі: Мой зварот з Купянска стаў вырашальным у перамовах з ЗША і Еўропай14

Фядута: Мы былі ў палоне ў іншапланетнікаў37

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла9

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць