Грамадства

Маёмасць Чыжа зноў не вынеслі: першы раз выканаўцаў напалохалі сабакі, другі раз — работнікі «Трайпла»

«Наша Ніва» працягвае назіраць за эпапеяй з арыштаванай маёмасцю Чыжа, якую маюць вынесці з ягонага дома ў Лагожаску: за кошт яе Чыж мае сплаціць яшчэ 225 тысяч былому менеджару Трайпла Мікалаю Чукісаву, якому права спагнання, у сваю чаргу, перадаў Уладзімір Япрынцаў.

У першы прыход судовых выканаўцаў, 22 ліпеня, трапіць унутр дома ім не ўдалося, бо знутры па двары бегалі вялікія сабакі, якія брахалі і спалохалі супрацоўнікаў.

Учора, 30 ліпеня, выканаўцы зрабілі другую спробу трапіць за плот. Сабак там ужо не было: па пастанове органаў прымусовага выканання спецыялісты загналі іх у вальеры. Але ў выніку судовыя выканаўцы за дзверы дома ўсё адно не трапілі, удалося агледзець толькі ўчастак. Па словах прысутных, у гэты момант з’явіліся невядомыя, якія сталі замінаць трапіць у дом, пры гэтым адвакат Чыжа абгрунтавала адмову адкрыць дзверы «неналежным паведамленнем пра візіт».

«Судовы выканаўца склаў акт згодна са скаргай прадстаўніка даўжніка, дзеянні былі спынены згодна са скаргай, і працягнуцца ў найбліжэйшы час, пасля новага паведамлення», — сказаў «Нашай Ніве» Міхаіл Макараў, адвакат Мікалая Чукісава. Па яго словах, жыццю ягонага кліента пагражалі невядомыя абаронцы дома Юрыя Чыжа, якія былі распазнаныя ім як супрацоўнікі «Трайпла», у сувязі з чым Чукісаў будзе звяртацца з заявай у органы.

Дагэтуль невядома, ці знаходзіцца цяпер у доме Юрыя Чыжа раней апісаная маёмасць, якая павінна быць вынесена.

Юрый Чыж — некалі самы ўплывовы і набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Беларусі, чый бізнэс цяпер фактычна перастаў існаваць. «Трайпл» прызнаны банкрутам, сам Чыж — фігурант крымінальнай справы, а па кампенсацыю даўгоў стаіць чарга.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку11

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Усе навіны →
Усе навіны

На мітынг у Вільні палітзняволеная Дзядзюля прыйшла з локшынай у руках, каб аддаць яе Кучынскаму. Але не данесла17

Шрайбман: Ад адных чую, што Мінск стаў пустым і ўсе чакаюць вяртання людзей. А іншая пазіцыя: усё нармальна, з’ехалі — на здароўе9

Святлана Шаціліна патлумачыла, чаму пакінула пасаду кіраўніцы Місіі дэмсіл Беларусі ва Украіне7

«ВКЛ было беларускім настолькі ж, наколькі Брытанская імперыя была індыйскай». Хто і як сцёр «Пагоню» з англамоўнай Вікіпедыі53

Паездка на самакаце абышлася мінчанцы ў 16 тысяч даляраў — столькі давядзецца патраціць на зубы1

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі12

Урадавы бізнэс-джэт паляцеў на турэцкі курорт Бодрум4

Актрыса з «Гары Потэра» зарабіла на «Онліфанс» больш, чым за ўсе свае здымкі ў кіно5

Грыбнік паказаў сем відаў лісічак з беларускіх лясоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку11

«Я супрацоўніца КДБ, у вас будуць праблемы». Мінчанка хацела напісаць скаргу ў оптыцы, але супрацоўніца паказала корачку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць