Кіно

Курэйчык: Уяўляю, што будзе, калі выйдзе фільм

Рэжысёр Андрэй Курэйчык адрэагаваў у Фэйсбуку на знішчальную крытыку анонса да ягонага серыяла «Акрэсціна».

Кадр з тызера.

Рэпліка рэжысёра была лаканічнай:

«Калі нават бэкстэйдж са здымак, калі здымаўся кашмар героя, выклікаў такую буру — уяўляю, што будзе, калі выйдзе фільм».

На заўвагі ў каментарах, што як ні круці, але тызер няўдалы, ён адказаў: 

«Гэта не тызер. Там няма кадраў з фільма. Гэта ролік «Маланкі» з бэкстэйджа. Нават смешна абмяркоўваць».

Таксама Курэйчык адказаў на закіды, што здымаць такі фільм цяпер не час:

«Ну, хоць бы рэпрэсаваныя акцёры і кінагрупа з Беларусі і іх сем'і атрымліваюць дапамогу. Ці вы гатовыя іх утрымліваць? Ну хаця б у свеце даведаюцца гісторыі вязняў Акрэсціна і Валадаркі? Вы што зрабілі для дапамогі гэтым людзям, акрамя таго, што спрабуеце забараніць пра іх гаварыць і заткнуць раты тым, хто прыцягвае ўвагу да гэтай праблемы?»

Пакуль, аднак, гэтыя аргументы патэнцыйных гледачоў не пераконваюць, каментары да паста спрэс негатыўныя. Падтрымаў рэжысёра толькі журналіст Дзмітрый Растаеў:

«Ведаеш, Андрэй, а я ў жаху. Ад таго, што людзі, нават не паглядзеўшы фільм, знайшлі час абгадзіць яго з тысячы лаханак. І якія людзі — тыя, што пазіцыянуюць сябе як «будучыня Беларусі». Які ўжо раз пакутліва праразаецца пытанне: «Ну і чым такая будучыня адрозніваецца ад цяпершчыны?» Lacrimosa».

Мы папрасілі Андрэя Курэйчыка адмыслова пракаментаваць узніклы скандал, і ён не адмовіў:

«Гэта не тызер. Гэта бэкстэйдж. Там няма ніводнага кадра з камеры, якая здымае праект. То-бок, кадраў самога фільма там няма. Мы іх трымаем пакуль у сакрэце з меркаванняў бяспекі. А ў абмеркаванне бэкстэйджа не ўступаю. Сэнс, — адказаў Андрэй Курэйчык «Нашай Ніве». — Калегі з «Маланкі» зрабілі свой ролік-рэпартаж са здымак, гэта прыемна. Але самога фільма там няма. А працу калегаў-журналістаў чаго мне абмяркоўваць».

Чытайце таксама: 

Курэйчык апублікаваў анонс серыяла пра Акрэсціна. Людзі ў шоку

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні26

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку5

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

Чатыры сцэнары транзіту ўлады ў Беларусі: эксперты ацанілі імавернасць кожнага з іх 22

Лукашэнка распарадзіўся адпраўляць у армію ўсіх, хто не ўмее працаваць падчас жніва26

Паліцэйскі ведаў, што Расія не выдае сваіх грамадзян, але вымагаў $22 тысячы ў забойцы, які баяўся экстрадыцыі ў Беларусь1

Лукашэнка параіў узбекам шукаць вялікія грошы ў Расіі20

Адна на 15 мільёнаў цяжарнасцей. У Аўстраліі нарадзіліся рэдкія аднаяйцавыя чацвярняты6

«Больш за год Святлана цяжка хварэла, але нават падчас хваробы не скардзілася» — Катынскі музей адгукнуўся на смерць Святланы Курс2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні26

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць