Свет

Незалежныя сацыёлагі: 71% расіян адчувае гонар з-за вайны з Украінай

Амаль тры чвэрці насельніцтва Расіі падтрымліваюць вайну з Украінай, адчуваючы такія пазітыўныя эмоцыі, як гонар, радасць, павага, давер і надзея. Пра гэта сведчаць даныя двух апытанняў, праведзеных групай незалежных расійскіх сацыёлагаў з інтэрвалам у паўтары тыдні з канца лютага да сярэдзіны сакавіка. Вынікі паступілі ў расейскую рэдакцыю «Свабоды».

На канцэрце, прысвечаным восьмай гадавіне далучэння Крыма. Масква, 18 сакавіка 2022 г. Фота: Sputnik / AP

Пункт гледжання адрозніваўся ў залежнасці ад узросту, адзначаюць аўтары даследавання. Расіяне, старэйшыя за 35 гадоў, часцей выказвалі пачуццё гонару, павагі і надзеі. Рэспандэнты ва ўзросце да 18 гадоў былі больш схільныя да крыўдаў і расчараванняў. Двое з пяці расіян выказвалі турботу з нагоды войны, і аб гэтых пачуццях часцей за ўсё паведамлялі маладыя грамадзяне. Расіяне ў сярэдніх узроставых групах (ад 25 да 44 гадоў) часцей паведамлялі аб пачуцці трывогі і страху наконт ваеннай аперацыі.

Больш за палову апытаных, старэйшых за 55 гадоў, падтрымліваюць вайну з Украінай.

Адрозненні паміж першым і другім апытаннямі паказваюць павелічэнне колькасці людзей, якія падтрымліваюць «ваенную аперацыю» і незалежнасць так званых «ДНР» і «ЛНР».

У той жа час расце песімізм у дачыненні да асабістага фінансавага становішча ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі ў дачыненні да Расіі краінамі Захаду.

Пры гэтым, адзначаюць аўтары, вынікі другога апытання, праведзенага 12—13 сакавіка, у перыяд узмацнення жорсткасці дзяржаўнага кантролю за сродкамі масавай інфармацыі і свабодай слова, трэба інтэрпрэтаваць з улікам магчымага ўплыву страху і сацыяльнай прадузятасці пры стаўленні да інфармацыі.

Апытанні таксама паказалі, што тры чвэрці насельніцтва Расіі даведваецца пра вайну з тэлевізара.

З іх 87 працэнтаў (і 64 працэнты ўсіх жыхароў Расіі) — з дзяржаўных тэлеканалаў. 22 працэнты расіян карыстаюцца радыёпрыёмнікам для атрымання навін, і толькі адзін працэнт рэспандэнтаў атрымлівае доступ да інфармацыі на кароткіх хвалях.

Выкарыстоўваюць VPN для атрымання навін пра «ваенную аперацыю», па даных даследавання, пяць з паловай працэнтаў апытаных.

З тых, хто наогул выкарыстоўвае інтэрнэт, каб даведвацца навіны пра вайну, 37 працэнтаў не ведаюць, што такое VPN.

Юцюбам карыстаюцца 11 працэнтаў рэспандэнтаў, Тэлеграмам — сем.

На думку сацыёлагаў, маладыя расіяне ва ўзросце да 35 гадоў з большай верагоднасцю будуць з некаторым ці поўным недаверам ставіцца да навін пра Украіну ў параўнанні са старэйшым пакаленнем.

У той жа час аўтары даследавання адзначаюць, што маладыя расіяне ва ўзроставай групе ад 18 да 24 гадоў часцей выказвалі абыякавасць да таго, што адбываецца ва Украіне.

Адказваючы на пытанне аб тым, як на іх уплываюць дзеянні прэзідэнта Расіі, траціна рэспандэнтаў заявіла, што цвёрда вераць, што Пуцін працуе ў іх інтарэсах, а яшчэ 26 працэнтаў гавораць, што ён у нейкай ступені працуе ў іх інтарэсах.

У цэлым большасць расіян лічыць, што было б лепш, калі б Пуцін заставаўся прэзідэнтам як мага даўжэй.

Гэтае меркаванне найболей распаўсюджанае сярод тэлевізійнай аўдыторыі. Расіяне, якія атрымліваюць інфармацыю праз асабістыя сувязі і лічбавыя платформы, успрымаюць прэзідэнта інакш, гаворыцца ў даследаванні незалежных расійскіх сацыёлагаў.

  • Расійскае ўзброенае ўварванне на тэрыторыю Украіны пачалося 24 лютага па загадзе Уладзіміра Пуціна. Мэтамі ваеннай аперацыі ён назваў «дэнацыфікацыю» і «дэмілітарызацыю» Украіны, але не ўдакладніў, што канкрэтна мае на ўвазе.

  • З-за вайны ЗША і краіны Захаду ўвялі ў дачыненні да Масквы жорсткія санкцыі, якія закранулі не толькі палітыкаў і чыноўнікаў, але і звычайных грамадзян.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі акцёр, які здымаўся ў серыялах «Вуліцы разбітых ліхтароў» і «Забойная сіла», загінуў на вайне з Украінай10

Студэнт БДУ спрасціў навігацыю мінскага трамвая, новая схема ўжо тэстуецца ў сталіцы. Як вам?11

У Будапешце, нягледзячы на забарону, з рэкорднай колькасцю ўдзельнікаў прайшоў ЛГБТ-прайд17

Ці адрозніваецца жаночы мозг ад мужчынскага і што вызначае ўзровень інтэлекту? Нейрабіёлаг адказвае на розныя пытанні пра мозг23

Пасля антыўрадавага мітынгу ў Бялградзе адбыліся сутыкненні з паліцыяй

Памочніка дырэктара прадпрыемства злавілі з 200 рублямі хабару. Ён паедзе ў калонію і заплаціць шалёны штраф3

Дабаўкі з калагенам сталі папулярныя ў жанчын. Але ці працуюць яны? Вось што паказваюць даследаванні1

Робаты, якія адчуваюць цяпло, дотык і боль? Новая штучная «скура» ўражвае

«Пасля апошняй размовы з маім папярэднікам бомбы ўпалі на дзіцячую бальніцу ва Украіне». Мерц упэўнены, што не трэба ўгаворваць Пуціна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць