На фота — карабін, з якога ён страляў. Гэта самазарадная вінтоўка AR-15/M4.

Патрульны паліцыянт на відэа як мінімум сем разоў стрэліў ва ўжо параненага тэрарыста, а пасля сам апусціўся на брук — відавочна, і сам паранены. Паліцыянт — без спецэкіпіроўкі. Тэрарыст — у польскім камуфляжы.
Турыстку, якая зняла гэты момант, пытаюцца па-ангельску: «Гэта што, кіно здымаюць?» «Не, гэта не кіно», — адказвае яна.
Усяго падчас тэракту як мінімум 5 чалавек загінулі, 17 было паранена, з іх двое паліцыянтаў. Адзін з паліцыянтаў параненым здолеў-такі нейтралізаваць нападніка.
У машыне нападніка выявілі вялікую колькасць іншай зброі, паведамляюць польскія СМІ.
Напад быў здзейснены ў людным цэнтры Кракава, дзе мноства людзей у суботу проста шпацыруе. Зламыснік страляў абы ў каго.
Каментары
Але не будзем спекуляваць, для гэтага ёсць TVP і TVN, якія ўжо пачалі.
[Зрэдагавана]
[Зрэдагавана]