Грамадства

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

«Я ні ў якім разе не магу падтрымаць той стыль зносін Сяргея, які прыніжае годнасць», — лідарка дэмакратычных сіл упершыню выказалася наконт словаў свайго мужа, блогера Сяргея Ціханоўскага.

Святлана Ціханоўская і Сяргей Ціханоўскі. Фота: Getty Images

Святлана Ціханоўская адказала на публічную крытыку з боку свайго мужа Сяргея Ціханоўскага, які ставіць пад сумнеў яе легітымнасць. У інтэрв'ю Deutsche Welle яна сказала, што не падтрымлівае яго «стыль зносін, які прыніжае годнасць».

«Сяргей Леанідавіч — самастойны чалавек, ён выбірае той стыль зносін, які яму блізкі. Ён выбірае тую рыторыку, якую лічыць патрэбнай», — адказала Ціханоўская.

Паводле яе слоў, у дэмакратычных структурах любая крытыка важная і патрэбная, калі яна канструктыўная, асабліва калі побач ёсць сустрэчныя прапановы, якія можна абмяркоўваць.

«Але я ні ў якім разе не магу падтрымаць той стыль зносін Сяргея, які прыніжае годнасць, на жаль. Але я не магу за гэта несці адказнасць, бо яму тут не загадаеш, яго не папросіш, яму не скажаш. Усё ж такі ён дарослы і самастойны чалавек», — заявіла палітык.

Пры гэтым Ціханоўская прызнала ролю мужа ў гісторыі. «Ён фігура. Яго ўклад у гісторыю свабоднай Беларусі, дэмакратычнай, не выкрэсліш, нікуды не дзенеш. Ён лідар пратэсту, ён такім і з'яўляецца. Але гэты чалавечы, палітычны капітал, які ў яго ёсць і быў, мне хацелася б, каб быў накіраваны ў канструктыўнае рэчышча», — сказала яна.

Ціханоўская падкрэсліла, што яна не прыхільніца публічных спрэчак, бо яны «на руку толькі рэжыму». Яна згадала, што чуе прапанову Ціханоўскага пра Офіс аб'яднаных дэмакратычных сіл, яго словы пра тое, што «медыя не так працуюць», і канкрэтных людзей, якіх ён называе.

«І рэжым радасна гэта падхоплівае: вось паглядзіце, у іх там не ўсё добра», — сказала Ціханоўская. Шукаючы, якім словам апісаць сітуацыю, яна заўважыла: «Чым замяніць слова «срач»? Не ведаю, яно ўжо шырока выкарыстоўваецца».

Ціханоўская сказала, што ведае мэты Сяргея Ціханоўскага: свабодная дэмакратычная Беларусь, свабодныя выбары, каб людзі змаглі вярнуцца.

«Ён жа не працуе на рэжым. Але менавіта ўнясенне разладу ў дэмакратычнае грамадства не ідзе нам на карысць. І мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна», — сказала яна.

Ціханоўская дадала, што хацела б, каб нават калі ёсць рознагалоссі, яны вырашаліся ў закрытым фармаце, а не публічна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць