Грамадства11

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў

У Мінску накіравалі ў суд крымінальную справу супраць 41‑гадовага жыхара Пухавіцкага раёна, якога абвінавачваюць у паўторным кіраванні аўтамабілем без права на гэта. Прычынай стала паездка ўсяго на некалькі метраў на запраўцы, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com

Мужчына скончыў аўташколу і атрымаў пасведчанне кіроўцы ў 2011 годзе. Аднак праз парушэнні правіл дарожнага руху яго неаднаразова пазбаўлялі права кіраваць транспартнымі сродкамі. Апошні раз гэта адбылося ў 2022 годзе — на пяць гадоў.

Нягледзячы на забарону, мужчына працягваў ездзіць за рулём. У жніўні і верасні 2025 года яго двойчы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за такое парушэнне. Ён ведаў, што наступны выпадак кіравання аўтамабілем на працягу года ўжо можа стаць падставай для завядзення крымінальнай справы.

12 жніўня 2026 года мужчына ехаў пасажырам у аўтамабілі Mazda 3, за рулём якога знаходзілася ягоная жонка. На аўтазапраўцы на вуліцы Матусевіча жанчына ненадоўга адышла. Паколькі каля заправачных калонак стаяла некалькі машын, яна папрасіла мужа пры неабходнасці пераставіць аўтамабіль. Ён сеў за руль і праехаў невялікую адлегласць да паліўнай калонкі. Гэты факт зафіксавалі камеры відэаназірання.

Пасля гэтага супраць мужчыны распачалі крымінальную справу. Яму выставілі абвінавачанне паводле часткі 1 артыкула 317‑2 Крымінальнага кодэкса — кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае на гэта права.

Як паведаміў намеснік пракурора Фрунзенскага раёна Ігар Жыбуль, абвінавачаны працуе аўтамеханікам, жанаты, раней меў судзімасць, якая ўжо пагашаная. Сваю віну ён цалкам прызнаў і раскаяўся.

У дачыненні да мужчыны абралі меру стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Каментары1

  • buggy
    07.11.2026
    Ён жа працуе аўтамеханікам. Можа ён і на працы машыны перастаўляе!? Які жах!

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць