Свет

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк

Прэс-сакратарка Малапольскай паліцыі Катажына Цісла сказала выданню Onet, што нападнік, які ўчыніў страляніну ў цэнтры Кракава, з'яўляецца грамадзянінам Польшчы.

Скрыншот з відэа

Паводле слоў чыноўніцы, пры затрыманні ў мужчыны не было ніякіх дакументаў. Яго асобу паліцэйскія ўстанавілі ў выніку аператыўных мерапрыемстваў.

Як паведамляецца, нападніку 25 гадоў. Цяпер ён знаходзіцца на аперацыі, таму кантактаваць з ім пакуль немагчыма. Паводле інфармацыі Onet, ягоны стан крытычны.

Усяго падчас тэракту як мінімум 5 чалавек загінулі, 17 было паранена, з іх двое паліцыянтаў. Стрэлы былі зробленыя з аўтамабіля, які праязджаў праз плошчу Галоўны Рынак. Напад быў здзейснены ў людным цэнтры Кракава, дзе мноства людзей у суботу проста шпацыруе. Зламыснік страляў абы ў каго. 

Пры гэтым, як паведамляе агенцтва PAP са спасылкай на паліцыю, нападнікаў магло быць і двое. Пра асобу меркаванага другога пакуль што ніякіх звестак няма. 

Праз нейкі час, аднак, паліцыя інфармацыю пра магчымага другога выканаўцу тэракта афіцыйна зняпраўдзіла.

Каментары

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі19

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож1

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі19

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць