Грамадства6262

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

«Мы прасілі Сяргея не злоўжываць памяццю Мікіты Мелказёрава. Наш зварот быў праігнараваны».

З ютуб-канала «Краіна для жыцця», на якім апошнім часам перыядычна з’яўляюцца новыя відэа блогера Сяргея Ціханоўскага, былі выдаленыя чатыры ролікі. Гаворка ідзе пра два стрымы і два відэа.

Калі спрабаваць адкрыць іх па старым адрасе, то высвечваецца паведамленне: «Відэа недаступнае. Яно было выдалена праз парушэнне аўтарскіх правоў».

Як аказалася, прычынай стала выкарыстанне Ціханоўскім кавалкаў старога відэа з Мікітай Мелказёравым — папулярным блогерам, які памёр у снежні 2025 года.

Ціханоўскі ў стрымах зноў і зноў уключаў той кавалак відэа, на якім Мелказёраў заклікае падпісацца на канал «Краіна для жыцця», дэманструючы падпісчыкам, што Мелказёраў падтрымлівае менавіта яго.

«Мы звярнуліся ў Ютуб па стандартнай працэдуры з просьбай выдаліць кавалкі відэа з заклікам ад Мікіты. Там быў выкарыстаны кавалак размовы Мікіты Мелказёрава з адвакаткай Наталляй Мацкевіч. Той выпуск «Жыцця-маліны» быў апублікаваны ў снежні 2023 года, за паўтара года да выхаду Сяргея Ціханоўскага на волю. Фраза Мікіты пра падтрымку палітвязня (на той момант) і заклік падпісацца на яго канал была сказаная ў канкрэтным кантэксце і не мае дачынення да сённяшняга моманту. Паколькі Мікіты больш няма, мы не можам ведаць, ці згодны б ён быў на выкарыстанне яго ў іншых відэа, асабліва ў такім кантэксце, што можа траўмаваць блізкіх і сяброў», — патлумачыла «Нашай Ніве» каманда праекта «Жыццё-Маліна».

Да Ціханоўскага звярнуліся з просьбай надалей не выкарыстоўваць відэа з Мікітам без папярэдняга ўзгаднення, выдаліць тое, што ўжо было, і не злоўжываць яго памяццю. Але блогер праігнараваў зварот. У наступным стрыме Ціханоўскі зноў уключыў відэа з Мікітам у якасці рэкламы свайго канала.

У выніку каманда скарысталася інструментамі Ютуба па абароне аўтарскага права:

«Мікіта быў бесстароннім журналістам і блогерам, і выкарыстанне яго імя ў нечых інтарэсах недапушчальнае».

Скаргі былі пададзеныя на два стрымы і два відэа на канале. У выніку па рашэнні Ютуба яны былі выдаленыя цалкам.

Каментары62

  • Лепш напішыце важнае
    04.11.2026
    Як там ідзе расследаванне раптоўнай смерці Мікіты Мелказёрава? У яго бралі аналізы на атручванне ядамі, якія выклікаюць спыненне сэрца?
  • морфеус
    04.11.2026
    наглый, распаясанный, к нему обращаются по-человечески, но нееет, он не снизойдет до ответа, корона мешает наверное. уникальный экземпляр.
  • Свабода слова
    04.11.2026
    У 2020 годзе мы таксама ставілі крыжык у бюлетэні насупраць прозьвішча Ціханоўскай у пэўным кантэксце. Прайшло гадоў, а яна дагэтуль злоўжывае нашым даверам. Куды можна падаць скаргу, каб выдалілі і гэтую трасцу?

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць