Грамадства6060

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Гледачы сустрэлі яго заклік авацыямі.

Віталь Карпанаў

Лідар беларускага гурта «Дразды» Віталь Карпанаў падчас канцэрта ў Маладзечне заклікаў прабачыць тым, хто калісьці «паставіў лайк не там, дзе трэба», і «перагарнуць гэтую старонку». Адпаведнае відэа апублікавана ў сацсетках гурта.

«Бывае, што па суседстве карова ў буракі ўбілася. І што робіш? Трэба прабачыць. Няма ў цябе іншых суседзяў.

Ці на другім прыкладзе скажу. Такое было моднае, зараз не вельмі, так скажам: не там лайк паставіў. Таксама трэба адпусціць, перагарнуць гэтую старонку. Няма ў нас іншых беларусаў — якія ёсць, трэба і жыць, і працаваць. Таму што мы, беларусы, адзін аднаму не ворагі!» — заявіў Карпанаў.

Гледачы ягоныя словы сустрэлі воплескамі.

Гурт «Дразды» быў створаны ў 2005 годзе Віталём Карпанавым. Калектыў вядомы беларускамоўнымі песнямі, найперш хітом «Хата бацькоў». У 2020 годзе музыкі выступалі на праўладных мерапрыемствах, аднак пазней усё роўна сутыкнуліся з праблемамі пры арганізацыі канцэртаў. У 2025‑м Карпанаў нават абвяшчаў, што гурт спыніць выступы, але ў выніку «Дразды» працягнулі гастролі.

Каментары60

  • БЕРАСЦЬ
    06.11.2026
    Што значыць "дараваць"? Тыя, хто "лайк паставілі", — найлепшыя людзі, нармальныя людзі. Вы там поўзайце на каленях перад калхозным дыктатарам за права канцэрцік даць, але мне ваша дараванне не трэба. Ваша ўлада не вечная і вашы брындушкі не вечныя.
  • коцікі такія
    06.11.2026
    Беларусы забылі пра Курапаты і масавыя савецкія рэпрэсіі, забудуць і пра гэтыя.
  • Іван
    06.11.2026
    коцікі такія , ніхто нічога не забыў

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай3

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

Зяленскі назваў першы дзень перамоў у Абу-Дабі «канструктыўным і даволі змястоўным»3

У Літве ў сувязі з дарагоўляй паліва напалову зменшылі кошт квіткоў на аўтобусы і цягнікі5

«Усе грошы пайшлі на матэрыялы і падаткі». Аўтар незабыўных скульптур у Быхаве, Касцюковічах і Гарадцы адказаў крытыкам23

Спецыялісты расказалі, якія фішынгавыя лісты найчасцей адкрываюць беларусы. Лідарам стала запрашэнне на суботнік1

На папулярным вадасховішчы людзі зрабілі больш за паўтысячы нелегальных прыватных прычалаў

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай3

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць