49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне
Гвалтаўнік Васіль «Кулон» Варапаеў здаўся ў Луганскай вобласці.

Васілю Варапаеву 49 гадоў, ён родам з гарадскога пасёлка Бялынічы Магілёўскай вобласці, але жыў мужчына ў Копысі — у гэтым мястэчку ў Аршанскім раёне нарадзіўся Лукашэнка.
Паводле даных баз, у 2000‑х ён працаваў у «Магілёўлесе», на прадпрыемстве цеплаэнергетыкі і слесарам у ЖЭУ, а з 2014 па 2020 год быў абрубшчыкам сукоў, вальшчыкам лесу і лесніком у Копыскім лясніцтве Аршанскага лясгаса.
Па звестках Белпол, да 2020 года ў біяграфіі мужчыны налічваецца каля двух дзясяткаў запісаў па крымінальных справах.

Першыя прысуды за крадзяжы, хуліганства і згвалтаванне ён атрымаў яшчэ ў 1995 годзе. Пазней яго неаднаразова судзілі за ўхіленне ад адбыцця пакарання, гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі, паўторнае п'янае кіраванне ды новыя крадзяжы — у мужчыны двойчы канфіскоўвалі аўтамабілі (Volkswagen Jetta і Ford Transit).
Пазней Варапаеў далучыўся да Узброеных сіл Расіі, дзе служыў у званні радавога і атрымаў пазыўны «Кулон».
У лютым 2026 года, паводле праекта «Хачу знайсці», у Луганскай вобласці Украіны ён трапіў у палон.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары