Грамадства

Пракуратура пацвердзіла крымінальную справу супраць журналіста Дзмітрыя Семчанкі: распальванне варожасці

«Устаноўлена, што падазраваны ў 2020-2022 гадах у розных тэлеграм-каналах і чатах размясціў публікацыі, накіраваныя на фарміраванне ў грамадскасці варожасці і нянавісці да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, ваеннаслужачых і прадстаўнікоў улады», — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Такім чынам у дачыненні да журналіста завялі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі), што прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

«З улікам абставінаў зробленага і асобы падазраванага» у дачыненні да яго абраная мера заключэння ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Першапачаткова Дзмітрыя Семчанку затрымалі 15 верасня нібыта за «рэпосты з экстрэмісцкіх тэлеграм-каналаў». Паколькі сям’я выхоўвае непаўналетняга сына, маці абышлася штрафам у памеры 960 рублёў, а Дзмітрыя арыштавалі на 15 сутак — праўда, ужо з новай фармулёўкай «за хуліганства». Такое рашэнне 16 верасня прыняла суддзя Фрунзенскага раёна Мінска Юлія Блізнюк.

У вызначаны тэрмін Дзмітрыя Семчанку на свабоду не выпусцілі — 30 верасня ў Фрунзенскім РУУС склалі новы пратакол. Чарговы суд прызначыў фігуранту пакаранне тэрмінам 13 сутак адміністрацыйнага арышту — гэтым разам за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Аднак 13 кастрычніка, калі мінаў чарговы тэрмін, дома Семчанку зноў не дачакаліся. І цяпер стала вядома, што ўсё вельмі сур'ёзна.

Дзмітрый Семчанка сышоў з тэлеканала АНТ, дзе ўзначальваў пул журналістаў, якія працавалі з Аляксандрам Лукашэнкам, пасля жорсткіх разгонаў акцый у жніўні 2020 года. 10 верасня таго ж года да яго прыйшла міліцыя. На наступны дзень яго асудзілі: высветлілася, журналіст быў на пратэсным маршы 16 жніўня, яшчэ падчас працы на дзяржканале — за гэта суд прызначыў яму 15 дзён арышту.

Дарэчы, 29 верасня ў кампанію «Белагра», дзе Дзмітрый Семчанка працаваў прэс-сакратаром пасля сыходу з дзяржаўнай службы, прыйшлі сілавікі, арыштавалі два дзясяткі спецыялістаў з ліку кіраўніцтва і супрацоўнікаў. А неўзабаве завялі крымінальныя і адміністрацыйныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года і падпіскі на «дэструктыўныя» інтэрнэт-рэсурсы. Але з «Белагра» справа яе былога прэс-сакратара, магчыма, не звязаная.

Каментары

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідар вядомай расійскай рок-групы прыехаў ва Украіну і пакаяўся за канцэрты ў акупаваным Крыме5

У гарах Кыргызстана зніклі двое беларусаў

Пасля працяглай хваробы памёр 31‑гадовы беларускі футбаліст1

Каранік пакаштаваў смажаных цвыркуноў і загадаў уключыць іх у меню сталовай Акадэміі навук16

Чаму на канферэнцыі «Новая Беларусь» не было Сяргея Ціханоўскага?9

Святлана Ціханоўская адказала, чаму не вызваляюць новых палітвязняў па амерыканскім трэку5

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

Ціханоўская ўсё ж змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы6

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі11

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць