Свет

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост

Удар па пераправе быў нанесены ракетамі.

У ноч на 19 лістапада Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост.

«Рух часова перакрыты. Усе адказныя службы знаходзяцца на працоўных месцах. Праводзіцца ацэнка нанесенай шкоды», — напісаў прызначаны Расіяй кіраўнік паўвострава Сяргей Аксёнаў.

Паводле звестак украінскага маніторынгавага канала Exilenova+, удар па пераправе быў нанесены ракетамі.

У сваю чаргу іншы ўкраінскі канал «Крымскі вецер» сцвярджае, што два пападанні прыйшліся па чыгуначнай частцы моста. Фота ці відэа, якія гэта пацвярджаюць, на момант публікацыі няма.

Да гэтага Узброеныя сілы Украіны (УСУ) білі па мосце ў ноч на 16 і 17 лістапада. Пасля першай атакі 227‑метровую арку ў аўтамабільнай частцы пераправы павяло на 15 градусаў праз пападанне дрона, піша Moscow Times.

Пасля другой, калі былі задзейнічаны крылатыя ракеты «Фламінга», арка разам з праезнай часткай абрынулася ў ваду. Канал Exilenova+ публікаваў відэа разбурэнняў з цягніка, які праходзіў па чыгунцы, што захавалася.

Кампанія-вытворца «Фламінга» Fire Point сцвярджала, што ў выніку ўдару было разбурана больш за 270 метраў аўтамабільнага палатна. Атака на мост адбылася перад трохбаковай сустрэчай лідараў Расіі, ЗША і Кітая — Уладзіміра Пуціна, Дональда Трампа і Сі Цзіньпіна — на палях саміту АЦЭС у Шэньчжэне.

Пасля абрынання аркі Крымскага моста ўрад правёў экстраннае пасяджэнне, на якім абмеркаваў яго аднаўленне. Віцэ-прэм'ер Андрэй Нікіцін заявіў, што рамонтныя працы можна завяршыць у «сціслыя тэрміны», але канкрэтнай даты не назваў.

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады і экс-дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка адзначаў, што аднаўленне моста немагчымае, паколькі для яго рамонту патрэбныя марскія краны, але Украіна не дасць суднам знаходзіцца ў гэтым раёне і выконваць працу.

Аналітык фінскага OSINT-праекта Black Bird Group Эміль Кастэхельмі таксама напісаў, што аўтамабільны мост не ўдасца аднавіць да заканчэння вайны.

Між тым, паводле звестак сэрвісу Vesselfinder, на якія звярнула ўвагу «Вёрстка», да месца абрынання аркі моста прыбылі шэсць буксіраў, судна, здольнае паглыбляць грунт, а таксама карабель, прызначаны для ліквідацыі аварыйных разліваў нафты. Мяркуючы па іх перамяшчэннях, яны праводзілі на месцы працы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Самы доўгі тралейбусны маршрут Мінска збіраюцца зрабіць яшчэ даўжэйшым

У мінскім метро расказалі, колькі часу займае паездка ад першай да апошняй станцыі

Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў магчымасць змякчэння санкцый супраць Беларусі і яе ролю ў мірных перамовах6

Гіганцкі фантан працаваў сёння раніцай у Мінску

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць