Меркаванні

Пальчыс адказаў на прэтэнзію — «чаму народ вадзілі па праспектах» у 2020‑м

Былы палітвязень Эдуард Пальчыс, які ў 2020 годзе меў дачыненне да каардынацыі народных пратэстаў, прызнае, што гэта сапраўды важнае пытанне і прапануе, паколькі чалавечая памяць вельмі выбіральная, тое-сёе з тых часоў прыгадаць.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Lookby.media

1. Да жніўня 2020 амаль усе яркія «вулічныя» (і не толькі) лідары былі затрыманыя — Статкевіч, Севярынец і іншыя ў турме. Рэпрэсіі і пошукі, каго б затрымаць, працягваліся ўвесь ліпень 2020‑га года.

2. Рэжым яшчэ да жніўня актыўна рыхтаваўся на аэрадромах і іншых пляцоўках менавіта да жорсткага сілавога сцэнарыя — тады актыўна посцілі відэа такіх падрыхтовак. Нам нават паведамлялі пра трэніроўкі з гранатамётамі, што тады ўспрымалася як недарэчнасць і крынж.

Групы АМАПа і спецназа былі адпраўленыя для падрыхтоўкі мясцовых міліцыянераў у рэгіянальныя гарады. Гэта ў той момант, калі мноства наіўных людзей яшчэ думала пра подпісы, скаргі і рэгістрацыі кандыдатаў.

3. Nexta яшчэ ў ліпені посціў злівы планаў, як сілавікі цалкам адпрацоўваюць праспект Незалежнасці. Хто хадзіў на плошчу 2010 года, а таксама памятае разгон 2017-га, ведаюць, як у сілавікоў адпрацаваныя кожны двор і метр.

4. Ніхто дакладна не ведаў і не ўсведамляў, што 9 жніўня пойдзе сапраўды паводле крайне жорсткага сцэнарыя. Да гэтага «жорсткімі» лічыліся выбары 2010 года, дзе ўсім далі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, прайсціся маршам, а потым хутка ізалявалі плошчу Незалежнасці і затрымалі 700 чалавек, а таксама амаль усіх кандыдатаў у прэзідэнты.

5. Ужо днём 9 жніўня стаў прападаць інтэрнэт. Паўнавартасна ён зявіцца толькі 12 жніўня — калі б не Psiphon, было б яшчэ горш. Нармальная каардынацыя была практычна немагчымая. Сілавікі наваднілі цэнтр Мінска і пачалі затрыманні мінакоў ужо ў раёне 20.00, яшчэ за 2 гадзіны да асноўнай акцыі.

6. Я думаю, тыя, хто быў на Стэле, выдатна памятаюць, колькі там было людзей — мала. Усяго толькі некалькі тысяч — аднак гэта былі самыя смелыя і актыўныя беларусы. Ніхто не гатовы быў спачатку да таго, што пачнецца сапраўдная вайна. Расійскія журналісты з вопытам гарачых кропак у сацсетках пісалі, як ім было страшна.

Памятаю фанатаў, і памятаю тую моладзь, якая не баялася і лавіла святлошумавыя гранаты проста ў сябе. Іх было пару сотняў.

Асноўная ж маса людзей знаходзілася дома, альбо была на выбарчых участках, альбо каталася на аўто ў горадзе і глядзела збоку.

7. І вось 10 жніўня тыя, хто быў 9‑га чысла на ўчастках галасавання, вырашылі выйсці на вуліцы. Наш чат пасля спрэчак прыйшоў да ідэі, што небяспечна людзей засяроджваць у адным месцы пасля той жорсткасці, што была праяўленая. Таму акцыі былі абвешчаныя на раёнах.

І вось тут многія забыліся, што пакуль на Бангалоры і ў іншых месцах адныя будавалі барыкады, іншыя крычалі: «Правакатары!», «Не чапайце лавачкі!», «Мы за мірны пратэст!». І паверце, другіх спачатку было нашмат больш, чем першых.

8. У наступныя дні (11-12-га) усе падзеі адбываліся практычна дэцэнтралізавана, з-за поўнага шатдаўна інтэрнэта. У гэтыя ж дні сілавікі пайшлі па адрасах усіх фанатаў, анархістаў і іншых актыўных людзей.

Акрамя павешанага Мікіты Крыўцова, знаходзілі людзей з фанацкага руху з прабітай галавой на ўскраіне горада (калі верыць тагачасным паведамленням). Мноства футбольных фанатаў проста збеглі з краіны ў жніўні, каб выратавацца.

9. Калі ўключылі інтэрнэт і людзі былі ў шоку ад таго, што рабілася, пачаліся забастоўкі (асобная тэма), сталі выходзіць жанчыны і праводзіцца іншыя лакальныя акцыі. Так і нарадзілася ідэя для вялікага маршу 16 жніўня.

Першапачаткова збор планаваўся на плошчы Незалежнасці. Але туды хутка прызначылі знакамітую масоўку для Лукашэнкі, і збор перанакіравалі на Стэлу. На стадыёне «Дынама» была сабраная велізарная колькасць аўтобусаў з сілавікамі.

Сілавікі былі на Стэле і 16 жніўня, але калі падышлі першыя 50 тысяч, яны перабазаваліся.

10. Пры першым паходзе на Палац палова калоны проста павярнула на Ціміразева і не пайшла далей. Бо людзі спалохаліся.

Пры абвяшчэнні маршу на Дразды з паходам да дома Ярмошынай мноства людзей напісала, што гэта правакацыя і Nexta афігеў так падстаўляць людзей.

І калі мы гаворым сур'ёзна пра якія-небудзь хаця б стратэгічныя перамогі ў такіх супрацьстояннях, то часцей за ўсё для гэтага трэба шматсферны ціск: вуліца + забастоўкі + палітычная арганізацыя, якая бярэ на сябе ўладу.

З гэтага наш чацік мог найлепш за ўсё скаардынаваць вуліцу і хоць неяк дапамагчы па забастоўках. Навіны пра іх сталі разыходзіцца яшчэ да 9 жніўня, бо завадчане пачалі дасылаць у Nexta намёкі на такую магчымасць. Але на кожным буйным прадпрыемстве працуюць былыя ці дзейныя кэгэбэшнікі, якія хутка сталі ціснуць на актыў завадчан.

А вось з палітычнай арганізацыяй усё аказалася куды складаней. Святлану выціснулі ў Літву, астатніх пасадзілі, мноства людзей на сутках альбо хаваліся.

Сцяпан не мог выйсці на стрым і сказаць: «Чыноўнікі, сілавікі і дзеячы прафсаюзаў, пішыце мне ў асабістыя, я вам дам усе інструкцыі!». Яму было ўсяго 22 гады і ён сам часам быў у шоку ад падзей, улічваючы што ў бот Nexta магло прыходзіць да 2000 паведамленняў за хвіліну ў пікавыя гадзіны. Патрэбныя былі палітычна смелая асоба альбо арганізацыя.

Тут і пачынаецца гісторыя стварэння Каардынацыйнай Рады — гэта якраз лагічная спроба аформіць палітычнае прадстаўніцтва. Але заадно гэта быў якраз і самы павольны, нерашучы працэс. Не буду пакуль што пісаць пра паводзіны асобных асоб і груп у перыяд жнівень-верасень 2020 года: я думаю, час прыйдзе пазней.

Таму ў мяне таксама пытанне да ўсіх канапных байцоў, стратэгаў і аналітыкаў. Я разумею, што асабіста вы лёгка маглі б адпляскаць далонькай БТРы і парваць калючы дрот зубамі. Але, відаць, вы забыліся, што куды большая маса людзей у жніўні-верасні збірала розныя подпісы, скаргі і хадзіла да дэпутатаў з мэтай іх абразуміць.

Многія забыліся, што калі вялікая калона самаарганізаваных людзей пайшла 17 жніўня на Акрэсціна з мэтай дабіцца вызвалення людзей, ім перагарадзілі шлях простыя валанцёры, святары і медыкі, якія баяліся, што затрыманых заб'юць або будуць катаваць пры спробе вызвалення.

І пачынаючы з другой паловы верасня нават агульная каардынацыя і сюжэт маршаў вызначаліся самімі людзьмі, арыентуючыся па сітуацыі. Можна было абвясціць — збіраемся тут і ідзём туды, але ў выніку калона рухалася непрадказальна, рэагуючы на дзеянні сілавікоў самастойна. Гэта і дазволіла трымаць вуліцу яшчэ вельмі доўга.

Таму, калі глядзець холадна і цвяроза праз сусветны вопыт, калі табе яшчэ ў ліпені абвясцілі вайну і пачалі загадзя працаваць на поўнае задушэнне, а ты змог да канца года трымаць праціўніка ў дзікім напружанні — гэта цуд, а не правал.

Разумею, што некаторыя адразу хочуць прывесці прыклад Майдана ва Украіне. Сябры, вы на Android-смартфоны дадаткі для iOS не ставіце, але для вас ок пераносіць украінскі вопыт недарэжыму лайтовага Януковіча на крайне жорсткі савецкі рэжым, які будаваўся дзесяцігоддзямі.

Гісторыя забастовачнага руху (якую адразу пачалі ціснуць) і палітычнае афармленне (якое таксама ў верасні сталі саджаць фізічна) — асобныя тэмы і праблематыка. Так што маршы і вуліца сталі галоўным інструментам 2020-га, таму што гэта было прыродна і лагічна зыходзячы з абставін таго часу.

Для мяне толькі дзіўна, чаму, адсядзеўшы больш за 5 гадоў, прыходзіцца выходзіць і тут на волі расказваць відавочныя ўсім рэчы, якія звычайна палітвязні з года ў год расказваюць бытавым крымінальнікам у калоніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовы аргенцінскі футбаліст памёр пасля прылёту мяча ў галаву1

Урсула фон дэр Ляен прывяла Беларусь як прыклад, да чаго прыводзіць адмова ад еўраінтэграцыі21

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?16

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку6

Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?5

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет40

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць