У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча
Былая кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ Святлана Ціханава распавяла ў інстаграме, як неразборлівыя злачынцы скралі іх з мужам машыну.

Святлана прадэманстравала відэа з таго месца, дзе была прыпаркаваная машына. На дарозе засталося толькі некалькі кавалкаў пластыку — імаверна, наступствы ўзлому.
«Гэтая машына была нават не на хаду. У яе сеў акумулятар і ўжо нават былі спушчаны колы», — прызнаецца Святлана.
Экс-прапагандыстка патлумачыла, што гэта была іх другая машына, не асноўная. Разам з мужам яна напісала заяву ў паліцыю. Праз суткі атрымала адказ, што аўтамабіль знайшлі. Падобна, што злодзеі хутка зразумелі, што спакусіліся на ламачча і вырашылі яго кінуць проста ля дарогі.

«У моманце я адчула сябе героем нейкага галівудскага блакбастэру, бо літаральна некалькі дзён таму ў дом галівудскага акцёра Крыса Хемсворта ў суседнім штаце ўварваліся злодзеі і ў яго скралі тры машыны. Таму Аўстралія — гэта не толькі акіян і каалы, вось уся гэта ружовая гісторыя з сацсетак. Гэта яшчэ рабаванні. Увесь час у кожнай раённай групе з'яўляюцца паведамленні, што да кагосьці ўварваліся ў дом, у кагосьці скралі машыну, у кагосьці спусцілі колы. Гэта настолькі штодзённа, што наогул нікога не здзіўляе».
Пакуль дакладную лакацыю, дзе паліцыя знайшла іх машыну, Святлана не ведае — але ўсё ж плануе забраць уласнасць.
Святлана Ціханава 10 гадоў аддала тэлеканалу АНТ. У 2020 годзе яна скардзілася, што ад яе адвярнуліся сябры праз палітыку, але публічна апраўдвала злачынствы рэжыму. А расказваючы пра поспехі дырэкцыі, яна адзначыла інтэрв'ю Марата Маркава з Раманам Пратасевічам.
Тым не менш, Святлана з'ехала з Беларусі пры першай магчымасці: у 2022 годзе выйшла замуж за малдаваніна ў Аўстраліі і пераехала да яго ў Брысбен.
Нават кватэру ў Мінску, якой яна апраўдвала сваю немагчымасць звольніцца з АНТ пасля фальсіфікацыі выбараў, ужо даўно прадала.
Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі
Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа
Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію
«Перамога яшчэ не здабытая». Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ звольнілася. І пераехала жыць у Аўстралію
Каментары