Грамадства22

Суд праз развод замарозіў актывы беларускага ІТ-прадпрымальніка на $120 мільёнаў

Уся справа — у шлюбаразводным працэсе Марыі і Сяргея Гвардзейцавых, піша Dev.by.

Сяргей і Марыя Гвардзейцавы. Фота: viplounge.lv

Сёлета ў жніўні акруговы суд Ларнакі вынес распараджэнне аб накладанні абмежаванняў на Firestrong — холдынгавую кампанію Сяргея Гвардзейцава, якая валодае ў тым ліку доляй у Itransition.

Пра гэта паведаміла жонка Гвардзейцава Марыя Гвардзейцава, паказаўшы дакументы з суда. Распараджэнне прынятае ў забеспячэнне пазову Марыі Гвардзейцавай пра скасаванне шлюбу, пададзенага ў ліпені гэтага года ў англійскі суд.

Кіпрскі суд забараняе ўносіць змены ў акцыянерны капітал Firestrong да заканчэння шлюбаразводнага працэсу. Акрамя таго, ён забараняе памяншаць/абцяжарваць актывы кампаніі ніжэй за парог у 120 млн еўра — паловы сумы, у якую Марыя Гвардзейцава ацаніла маёмасць сям'і. Пад гэта абмежаванне падпалі акцыі Itransition Holdings Limited і мальтыйскай кампаніі SG Yachting Holding Limited, а таксама банкаўскія рахункі Firestrong.

Марыя Гвардзейцава так пракаментавала гэтае рашэнне для dev.by:

— У рамках разводу суд будзе вырашаць у тым ліку фінансавыя пытанні падзелу сумесна нажытай маёмасці. На падставе інфармацыі з публічных крыніц палову сумеснай маёмасці мы ацанілі ў 120 млн еўра. Большая частка актываў сям'і сканцэнтраваная ў кіпрскай кампаніі Firestrong, бенефіцыярам якой з’яўляецца Сяргей. Яе кошт мы ацэньваем як мінімум у 166,4 млн еўра, ёй належыць не менш за 30% долей Itransition.

Былі асцярогі, што ў працэсе разводу Сяргей пачне выводзіць грошы ў афшоры і хаваць актывы, і, каб не дапусціць гэтага, я звярнулася ў суд па загад аб арышце. Суд палічыў мае аргументы разумнымі і вынес рашэнне аб арышце актываў Firestrong на 120 млн еўра. 

Сяргей Гвардзейцаў ад каментара dev.by адмовіўся.

У судовым працэсе ў адказ, у верасні (рашэнне суда dev.by таксама дала Марыя Гвардзейцава), Firestrong дамаглася дазволу на правядзенне шэрагу фінансавых аперацый на суму каля 13 млн еўра. Суддзя палічыў, што іскавыя патрабаванні Марыі Гвардзейцавай на 120 млн еўра забяспечаныя з лішкам і што нармальнае функцыянаванне кампаніі прывядзе да захавання або павелічэння актываў, замарозка ж яе дзейнасці — наадварот, да страты актываў. «Няма ніякіх сумневаў у тым, што Firestrong мае права і мусіць свабодна гандляваць у рамках звычайнага і нармальнага працэсу сваёй дзейнасці», — гаворыцца ў судовым рашэнні.

Бок Марыі Гвардзейцавай у сваю чаргу падаў апеляцыю на гэтае рашэнне, яна яшчэ не разгледжаная.

Каментары2

  • циник
    04.11.2022
    Так и женитесь:) боже как хорошо что я свободен как птичка
  • Беня
    04.11.2022
    Очень актуальная тема для обсуждения на ферме агрогородка "Путь коммунизма".

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная13

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў былы трэнер зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні Валерый Гайдук

Беларус паказаў нечаканае месца для паспяховай рыбалкі ў цэнтры Мінска6

У Іспаніі ў камеры захоўвання супермаркета забыліся урну з прахам

Рэйн паставіў рэкорд абмялення за ўсю гісторыю назіранняў

Латвія аднавіла пропуск транспарту на мяжы з Беларуссю4

Wildberries плануе хаваць свае тавары на складах у Беларусі, Казахстане і Узбекістане10

Месца, дзе пачынаўся стары Менск, будуць забудоўваць. Ужо ёсць план5

Беларускі хакеіст з НХЛ баіцца, каб яго не забралі ў армію2

«Цяпер гэта пяскі Герадота». Так цяпер выглядае Прыпяць ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная13

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць