Музыка

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыль Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Канадская спявачка і актрыса прызналася, што стала мамай. Аўрыль апублікавала тры фота з нованароджанай дачкой.

Учора Аўрыль Лавін упершыню ў 2026 годзе выйшла на сувязь у асабістым блогу. Яна паведаміла, што нарадзіла дачку. Аўрыль апублікавала тры кранальныя чорна-белыя здымкі. На першым кадры — ручка малой і рукі яе бацькоў.

Фота з інстаграма Аўрыль Лавінь

Таксама артыстка сфатаграфавалася з дачкой на руках, беражліва прыціскаючы яе да грудзей.

Фота з інстаграма Аўрыль Лавінь

А на трэцім здымку на скейтбордзе — частай візітоўкай яе ранейшых кліпаў — стаялі тры пары абутку.

Фота з інстаграма Аўрыль Лавінь

«Наша маленькая прынцэса з'явілася на свет», — напісала Лавінь.

Аўрыль Лавінь афіцыйна была замужам двойчы. Першы шлюб спявачкі з музыкам Дэрыкам Уіблі распаўся ў 2009 годзе. Другі раз Аўрыль выйшла замуж у 2013 годзе: яе мужам стаў лідар «Нікельбэк» ЧэдКругер. Праз два гады пара абвясціла пра развод.

Хто яе новы абраннік — невядомы.

У нулявыя і дзясятыя гады Аўрыль Лавінь была адной з самых папулярных спявачак, якія выступалі ў стылі поп-панк.

У 2014 годзе Лавінь раптоўна знікла з публічнай прасторы, пасля чаго яе фанаты пачалі рабіць канспіралагічныя тэорыі пра тое, што магло здарыцца са спявачкай.

Самай папулярнай з іх стала тэорыя пра тое, што Лавінь нібыта памерла яшчэ ў 2002 годзе, а цяпер замест яе выступае двайнік.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці3

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек5

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі58

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць