Грамадства22

Правінцыйная школа зноў павялася на развод пранкера

Малады настаўнік з Мінска Улад Бохан у свой час вымушаны быў з'ехаць у Польшчу ад палітычнага пераследу, а пасля таго неаднаразова троліў беларускую сістэму адукацыі з гатоўнасцю кіраўніцтва школ і асобных педагогаў выканаць спушчанае зверху любое, нават самае бязглуздае заданне. Гэтым разам ён закінуў у школы прапанову правесці «патрыятычны» паэтычны конкурс.

Скрыншот з відэа

Акцыя называлася «Ваш гонар завецца вернасць», у аснову гэтага наймення быў закладзены трохі зменены дэвіз войскаў СС Meine Ehre heißt Treue («Мой гонар — гэта вернасць»).

Па ўмовах «конкурсу» ўдзельнікі павінны былі запісаць відэаролік з прэзентацыяй аўтарскага верша, які пачынаецца з гэтых радкоў. Сярод яго мэтаў пазначалася «падтрымка і павышэнне іміджу праваахоўных органаў і органаў правапарадку ў рамках беларуска-расійскага праекта «Цягнік памяці-2023», павышэнне прэстыжу супрацоўнікаў МУС і цікавасці да іх працы.

У якасці фэйкавых арганізатараў выступалі Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі сумесна з Мінадукацыі і МУС.

На заклік адгукнулася і прыняла прапанову да выканання сярэдняя школа №3 у Хойніках. У тэлеграм-канале апублікаванае відэа, запісанае ў адпаведнасці з патрабаваннямі, выкладзенымі пранкерам.

Ранейшыя падобныя акцыі Улада Бохана набылі вялікі рэзананс. У лютым мінулага года, прадставіўшыся «каардынатарам дыялогавых пляцовак», ён запатрабаваў зладзіць у навучальнай установе «дыялогавую пляцоўку па абмеркаванні паправак у Канстытуцыю». А перад рэферэндумам па канстытуцыі ад імя дзяржаўных арганізацый ён разаслаў у беларускія школы лісты з патрабаваннем далучыцца да фэйкавага флэшмобу і размясціць на сваіх сайтах фотасправаздачу, што многія і рабілі.

Таксама беларускі пранкер троліў расійскія школы, даслаўшы ім ліст з патрабаваннем правесці акцыю «Праца вызваляе» ад імя «рэгіянальнага аддзялення партыі «Адзіная Расія».

Каментары2

  • Макар
    12.02.2023
    Выдатна!

    Прапаную працягнуць марафон!)))


  • Алек. Ру
    12.02.2023
    А настау́нікі тупыыыыыыыыыыыыя!!! )))))))

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш2

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аўтобусы абавязалі мець сістэмы відэафіксацыі і рамяні бяспекі для пасажыраў2

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса3

У Львове прызыўнік напаў на работніка ваенкамата і перарэзаў яму горла6

Латвія апублікавала імя беларускага шпіёна і імёны яго расійскіх калег3

Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах1

Загадчык аддзялення бальніцы пісаў пра «абасцаных алкашоў». Як адрэагавала кіраўніцтва?12

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое4

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне32

Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш2

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць