Аўто

У ЗША рыхтуюць забарону кітайскіх аўтамабіляў

Кангрэс можа да канца года заканадаўча закрыць амерыканскі рынак для кітайскіх аўтамабіляў. Каб паскорыць прыняцце закона, яго аўтары дамовіліся змякчыць умовы для еўрапейскіх вытворцаў і не закранаць кітайскія акумулятарныя тэхналогіі, якімі карыстаецца Ford, піша Politico. 

Фота: AP Photo / Andy Wong

Законапраект Connected Vehicle Security Act прасоўваюць сенатары рэспубліканец Берні Марэна і дэмакратка Эліса Слоткін. Ён прадугледжвае забарону продажу аўтамабіляў, звязаных з краінамі, якія ЗША лічаць праціўнікамі, — перадусім Кітаем.

Аўтары разлічваюць правесці галасаванне ў Сенаце ў снежні паводле паскоранай працэдуры і працуюць над тым, каб гэтаксама хутка правесці дакумент праз Палату прадстаўнікоў.

Паводле крыніц выдання, асноўныя рознагалоссі ўжо знятыя, засталося ўзгадніць фармулёўкі. Закон пакуль не прыняты.

Кітайскія аўтамабілі ўжо фактычна адрэзаныя ад рынку ЗША высокімі пошлінамі і абмежаваннямі Міністэрства гандлю на кампаненты.

Сэнс новага закона — замацаваць гэты бар’ер надоўга, каб аўтавытворцы маглі з большай упэўненасцю планаваць інвестыцыі і выбіраць пастаўшчыкоў.

Але першапачатковая версія пагражала і еўрапейскім маркам. Яна забараняла продаж машын кампаній, у якіх кітайскім інвестарам належыць больш за 15%. Паводле выдання, у Mercedes іх доля складае каля 20%, а ў Volvo — амаль 80%.

Пасля перамоў заканадаўцы пагадзіліся прадугледзець больш гнуткія ўмовы. Паводле крыніц Politico, узгодненая версія не павінна заблакаваць продажы ні Mercedes, ні Volvo ў ЗША. 

Яшчэ адна істотная саступка датычыцца акумулятараў. Заканадаўцы вырашылі не ўключаць самі батарэі ў пералік кампанентаў, якія падпадаюць пад забарону. 

За гэта выступаў Ford: больш жорсткая забарона магла закрануць яго супрацоўніцтва з кітайскай CATL, у якой амерыканская кампанія ліцэнзуе тэхналогію вытворчасці акумулятараў. Паводле крыніц выдання, цяперашні кампраміс павінен захаваць гэтае партнёрства.

У праект таксама дамовіліся ўключыць тэрмін заканчэння дзеяння забароны. Канкрэтнай даты Politico не называе. Частка заканадаўцаў асцерагаецца, што бестэрміновае закрыццё рынку для танных кітайскіх электрамабіляў замарудзіць скарачэнне выкідаў.

Такім чынам, Кангрэс спрабуе закрыць рынак для кітайскіх аўтамабіляў, адначасова захаваўшы доступ да кітайскіх інвестыцый і тэхналогій там, дзе ад іх залежаць вытворцы, якія ўжо працуюць у ЗША.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго55

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі8

Стала вядома, хто купіў бізнэс-цэнтр у комплексе Sigma на Нямізе2

Памёр Максім — 20‑гадовы вясковец з-пад Клецка, які наняўся ваяваць супраць Украіны30

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа10

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта8

«Гаспадыня знікла, і ён год жыў у пакоі бясплатна». Дзяўчына прыняла спадчыну і знайшла там мужчыну2

У Германіі ў тэлефоне меркаванай расійскай шпіёнкі знайшлі больш за 17 тысяч кантактаў5

Жыхарка Стоўбцаў паскардзілася на холад у электрычцы1

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам86

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго55

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць