Спорт11

Яшчэ адну краіну пазбавілі буйных спаборніцтваў праз адмову ўладаў выдаць візы расійскім і беларускім спартсменам

Канада страціла права правесці два этапы Кубкаў свету па водных відах спорту. Прычына — улады гатовыя дапускаць беларускіх і расійскіх удзельнікаў толькі ў нейтральным статусе на сваіх умовах. 

Фота: AP Photo / Andy Wong

Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту World Aquatics перанесла з Канады ў Мексіку першы этап Кубка свету па скачках у ваду. Ён адбудзецца ў ранейшыя даты — 25—28 лютага 2027 года.

Чацвёрты этап Кубка свету па артыстычным, або сінхронным, плаванні, запланаваны на 29 красавіка — 1 мая, прыбралі з календара. Новую краіну-гаспадыню яшчэ шукаюць. Федэрацыя наўпрост звязала абодва рашэнні з пазіцыяй канадскіх уладаў наконт допуску беларусаў і расіян.

World Aquatics заявіла, што выступае за даступныя для ўсіх міжнародныя спаборніцтвы без палітычнага ўмяшання. 

У красавіку 2026 года World Aquatics дазволіла беларускім і расійскім спартсменам выступаць у нацыянальнай форме, са сцягамі і гімнамі. Для допуску яны павінны прайсці як мінімум чатыры паслядоўныя антыдопінгавыя праверкі і праверку біяграфічных звестак.

Падобная гісторыя адбылася раней з Літвой. Міжнародны саюз сучаснага пяцібор’я пазбавіў Каўнас права правесці этап Кубка свету 13—17 красавіка 2027 года. Прычынай таксама сталі абмежаванні для беларускіх і расійскіх спартсменаў.

Каментары1

  • Ого
    29.11.2026
    Ніколі не думаў, што за адмову ўпускаць фашыстаў, якія робяць генацыд украінскага народа на вачах усяго света, у сваю ж краіну, санкцыі накладацца будуць.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго51

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Усе навіны →
Усе навіны

44‑гадовая бабуля стала першакурсніцай медкаледжа10

Беларускі футбаліст Ілля Шкурын падаў дакументы на атрыманне польскага пашпарта8

«Гаспадыня знікла, і ён год жыў у пакоі бясплатна». Дзяўчына прыняла спадчыну і знайшла там мужчыну2

У Германіі ў тэлефоне меркаванай расійскай шпіёнкі знайшлі больш за 17 тысяч кантактаў5

Жыхарка Стоўбцаў паскардзілася на холад у электрычцы1

«З Новым 1937 годам!» Нямігу ўпрыгожылі дзіўным святочным банерам86

Памёр былы акцёр Віцебскага Коласаўскага тэатра Аляксандр Фралоў

«Дапамога прыйшла, адкуль не чакалі». Украінцы ў захапленні ад таго, што беларусы збіраюць грошы на электрагенератары19

Паўмільёна гасцей. Раскошнае вяселле, якое ўскалыхнула ўсю Індыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго51

Ціханоўскі: «Я не быў верным сем'янінам». Ён таксама расказаў, што Святлана ў першыя дні пасля вызвалення сказала яму, што не кахае яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць