Грамадства55

Лукашэнка: ДРЛА А-50 атрымаў «драпіны і адну прабоіну ў корпусе»

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што расійскі самалёт-разведчык ДРЛА А-50 атрымаў пашкоджанні ў выніку атакі на яго на аэрадроме ў Мачулішчах. Раней дзяржаўныя СМІ дзевяць дзён называлі інфармацыю пра дыверсію фэйкам.

Байпол атака на российский самолет на аэродроме Мачулищи, Беларусь, место повреждения
Месцы, дзе быў пашкоджаны расійскі самалёт-разведчык. Схема: «Байпол»

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пашкоджанні нязначныя.

«На шчасце, самалёт не зведаў нейкіх значных пашкоджанняў, акрамя, як яны кажуць, драпін і адной прабоіны ў корпусе, якая вайсковаму самалёту не перашкаджае выконваць яго абавязкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, паводле яго прэс-службы.

Раней беларускія дзяржаўныя СМІ называлі інцыдэнт на аэрадроме з расійскім самалётам А-50 фэйкам, адмаўлялі, што з ім нешта здарылася.

Лукашэнка заявіў, што «нягледзячы на захаванне самалётам здольнасці выконваць задачы, ён папрасіў расіян даслаць іншы».

«Мы вам паказвалі гэты самалёт. Як мне паведамілі, ён нават прэзідэнта сустракаў, калі я вяртаўся з Пекіна.

Тым не менш, мы папрасілі расіян, каб яны ўзялі гэты самалёт на абслугоўванне і даслалі нам іншы. Так і адбылося», — сказаў ён.

Насамрэч, ніякі новы самалёт дальняй разведкі аналагічнага тыпу ў Беларусі назіральнікі пакуль не адзначалі.

На мінулым тыдні самалёт А-50 вылецеў на рамонт на Таганрогскі завод і не вярнуўся, хоць дзяржаўныя СМІ ў той дзень заяўлялі, што самалёт ажыццяўляе аблёт тэрыторыі Беларусі і выконвае баявыя задачы. 

Як сцвярджаюць вайсковыя эксперты, самалёт А-50 выкарыстоўваўся для навядзення на цэлі ва Украіне расійскіх ракет і дронаў.

Па словах Лукашэнкі, пры падрыхтоўцы «тэракта» выкарыстоўваліся «самыя высокія тэхналогіі». «Гэта сапраўды было штосьці неверагоднае», — сказаў ён.

І панаракаў, што абралі малы беспілотнік:

«Таму што, калі б яны выкарыстоўвалі вялікі, то сістэмы нашага сачэння, вядома, яго б адсачылі. Ва Украіне былі задзейнічаныя гэтыя два беспілотнікі, навучаны гэты чалавек і іншыя, якія яму дапамагалі. Пра гэта мы раскажам вам потым».

Аляксандр Лукашэнка нярэдка абяцае расказаць «пасля», і што «будзе вельмі цікава», але найчасцей за гэтымі словамі няма ніякага працягу.

На відэа, якія публікаваў «Байпол», да А-50 падлятаў самы звычайны камерцыйны дрон кітайскай вытворчасці.

Сама дыверсія здарылася 26 лютага. «Байпол» узяў адказнасць за яе на сябе, заявіўшы, што беларусы з дапамогай двух дронаў пашкодзілі самалёт. Сцвярджалася, што выканаўцы паспяхова здолелі пакінуць тэрыторыю Беларусі. «Байпол» апублікаваў таксама два відэа, на якіх бачна, як дрон прылятаў на разведку і сядаў на А-50, але відэа самой атакі не было.

Крыніцы «Нашай Нівы» і праваабаронцы паведамлялі пра масавыя рандомныя затрыманні і ператрусы ў раёне Мачулішчаў, а таксама сярод страйкбалістаў, рэканструктараў і стралкоў.

Каментары5

  • Хтотаурот
    07.03.2023
    А зачем и почему, тогда, усохли ЗВР Беларуси на 370 млрд. долларов ? Аккурат на цену нового А50...
  • Управляющий Северо-Западным направлением
    07.03.2023
    Получил пробоину в голову! А в остальном ,прекрасная маркиза ,всё хорошо, всё хорошо
  • Тру
    07.03.2023
    Зарева от подгорания у лукашистов даже было видно из Вильни с горы Гедымина.

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету12

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць