Усяго патроху2323

Беларусу ў Неапалі адмовіліся рабіць манікюр. І вось як гэта патлумачылі — прычына не ў палітыцы

Танцор Глеб Вашкевіч сутыкнуўся з нечаканымі рэаліямі італьянскага сэрвісу прыгажосці.

Глеб з жоўта-сінімі пазногцямі. Фота: асабісты архіў

Глебу адмовілі ў манікюры праз тое, што ён хлопец. 

«У манікюршчыцы (прыватны майстар) быў прынцып. Яна лічыць, што мужчынскі манікюр — гэта пачварства і блюзнерства.

Як сказала мая цётка, якая жыве ў Неапалі, яна ўпершыню з такім сутыкаецца. Кажа, што людзі тут дастаткова кансерватыўныя, але не сустракала такога, каб адмаўлялі камусьці ў сэрвісе праз гендарную прыналежнасць», — расказвае Глеб.

Першы свой манікюр хлопец зрабіў у жніўні 2020-га падчас пратэстаў у Беларусі. 

«Мне падаецца, што мужчынскі манікюр гэта не толькі прыгожа, але і эстэтычна, — кажа Глеб. — Для мяне гэта спосаб самавыяўлення.

У мяне няма пэўнага тыпажу манікюру, якога я прытрымліваюся. Усё залежыць ад сітуацыі. Часам я магу зрабіць аднатонны колер, а часам вясёлкавы ў падтрымку месяца гонару. Ці, напрыклад, я хадзіў з жоўта-сінімі пазногцямі, калі пачалася вайна ва Украіне, ці з бела-чырвонымі».

Фота: асабісты архіў Глеба

Пасля адмовы ў сэрвісе ў прыватнага майстра Глеб зайшоў у салон. 

«Гуляў па Неапалі, быў сумны пасля адмовы той жанчыны, пабачыў звычайны салон, і там мне зрабілі ўсё адразу і без пытанняў», — кажа ён. 

Манікюр, які зрабілі хлопцу ў неапальскім салоне. Фота: асабісты архіў

Блізкія Глеба ставяцца ліберальна да яго пазногцяў. 

«Спачатку бабуля і тата былі здзіўленыя, але з часам прывыклі і цяпер нават цікавяцца, які ў мяне будзе наступны дызайн, — дзеліцца ён. —

Паколькі я большую частку часу жыву ў Лос-Анджэлесе, то негатыўнай рэакцыі я не сустракаю зусім. У Беларусі, памятаю, людзі на мяне коса глядзелі і часам былі пытанні: «Ты што, гэты?» ці «Ты як дзяўчынка?» З часам да гэтага выпрацаваўся імунітэт, і я проста перастаў заўважаць».

Чытайце таксама: 

«Немкі прасілі зрабіць на пазногцях куфаль піва». Беларускія манікюрніцы расказваюць, як зарабляюць за мяжой

Выкарані ў сабе чыноўніцу. Шэсць памылак у стылі, якія псуюць вобраз

«Разумны, дзёрзкі грандж». Беларуска расказала, як шукае адзенне ў вінтажных крамах, і паказала свае любімыя лукі

Спалучэнне класікі і свавольства — трэнды ў мужчынскай модзе на вясну і лета 2023

Каментары23

  • Владимир
    30.06.2023
    Тату на теле прямо многим нормально (фактически украшательство себя рисунками), а маникюр у кого-то вызывает какие-то "неправильные" ассоциации. ... люди.
  • Граміла
    30.06.2023
    Я б яшчэ і ў морду даў! Брыдота
  • дочка Максима Дизайнера
    30.06.2023
    "а часам вясёлкавы ў падтрымку"

    ну панятна) успомніла, як падлеткам (гэта было даўно) знайшла спосаб для савыяўлення.. тады і лакаў асабліва не было і модна было фарбаваць пазногці аднатонна і пад колер туфляў і сумачкі... а я ж тыпу не такая, як усе) ну і вось знайшла спосаб - у маці быў празрысты лак, а ў мяне фламайстары) наносіла эмаль, потым размалёўвала пазногці у розныя колеры і рысункі, зверху наносіла зноў эмаль і так хадзіла ў школу. тады ніхто так не рабіў. і "спосаб" сама прыдумала)

    а прайшло пару дзесяткаў год і многія сталі так хадзіць) нават і хлопцы

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі6

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў18

«Прабачце ім, беларусы». Расіяне папрасілі прабачэння за растоўскую каманду КВЗ15

Чаму хамелеоны круцяць вачыма ва ўсе бакі? Навукоўцы растлумачылі таямніцу «фатаграфічнага» позірку1

«Нафіг візы. Я больш не буду ездзіць у краіны, якія не зацікаўленыя ў турыстах настолькі, што закрываюць межы»53

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах10

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі6

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць