Здарэнні11

У Пецярбургу беларуска цяжка параніла нажом сужыцеля. Яе хацелі пасадзіць на тры гады, але абышлося

Справу закрылі, бо яны памірыліся.

Санкт-Пецярбургскі гарадскі суд 17 верасня 2026 года адмяніў прысуд грамадзянцы Беларусі Аляксандры Драздовай і закрыў крымінальную справу, бо яна памірылася з пацярпелым.

Паводле матэрыялаў справы, у Драздовай вышэйшая адукацыя, яна замужам, выхоўвае адно малое дзіця, працуе як самазанятая і раней не была судзімая. Пацярпелы быў яе сужыцелем. Суд адзначыў, што яны доўга жылі разам і вялі агульную гаспадарку.

11 красавіка 2025 года ў Пецярбургу паміж імі ўзнік канфлікт. Падчас яго мужчына атрымаў рэзаную рану грудзей. Яна была кваліфікаваная як цяжкая шкода здароўю, небяспечная для жыцця. Таксама ў яго была рана левага пляча.

Драздову пратрымалі пад вартай тры дні. Яе абвінавацілі ў наўмысным прычыненні цяжкай шкоды здароўю з выкарыстаннем прадмета як зброі. Па гэтым артыкуле пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Справа трымалася на некалькіх доказах. У дзень здарэння ў паліцыі прынялі вусную заяву пацярпелага: ён прасіў прыцягнуць Драздову да адказнасці, бо яна нанесла яму два ўдары нажом, адзін з іх у грудзі. Паліцэйскі, які прыехаў на выклік, сведчыў, што на месцы Драздова сама сказала яму, што біла мужчыну нажом. На першых допытах яна таксама казала, што свядома нанесла некалькі ўдараў.

Пазней абое змянілі паказанні. Мужчына сцвярджаў, што Драздова трымала нож, накіраваны ў ягоны бок. Ён з сілай вырваў у яе нож, упаў, а жанчына ўпала на яго. Так і ўзнікла рана. Драздова адмовілася ад ранейшых паказанняў і пацвердзіла гэтую версію.

Следчы эксперымент і дадатковая судова-медыцынская экспертыза дапусцілі, што рану грудзей можна было атрымаць пры такіх абставінах. Пры гэтым эксперт не змог выказацца пра тое, ці магла так з'явіцца рана пляча.

У чэрвені 2026 года Куйбышаўскі раённы суд Пецярбурга не знайшоў намеру ў дзеяннях беларускі. Ён перакваліфікаваў справу на прычыненне цяжкай шкоды здароўю па неасцярожнасці (ч. 1 арт. 118 КК РФ). Жанчыну асудзілі да 200 гадзін абавязковых работ і адразу вызвалілі ад пакарання, бо яна памірылася з пацярпелым.

Абскардзілі прысуд абодва бакі. Пракуратура патрабавала вярнуць першапачатковую кваліфікацыю і даць Драздовай тры гады калоніі. А адвакатка Драздовай настойвала на тым, што пры прымірэнні суд павінен быў не выносіць прысуд, а закрыць справу.

Апеляцыйная калегія так і зрабіла — адмяніла прысуд і закрыла справу, бо бакі памірыліся.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку13

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Усе навіны →
Усе навіны

У былой прапагандысткі АНТ у Аўстраліі скралі машыну. Але хутка кінулі, бо ламачча11

Еўракамісія прапанавала выдаць Украіне 45 мільярдаў еўра пад агульны доўг краін ЕС2

Удары па расійскіх НПЗ пагрузілі краіну ў найгоршы паліўны крызіс з часоў распаду Савецкага Саюза7

У Польшчы будуць судзіць жанчыну, якая збіла ўкраінскіх дзяцей і ўхваляла расійскую агрэсію4

У Расіі доктар памылкова прызнаў пацыентку памерлай. А потым забіў яе ў моргу, каб схаваць памылку8

Егіпецкі самалёт двойчы за ноч сядаў у Мінску па дарозе ў Маскву

У Брэсцкім універсітэце правялі паказальны суд за «абразу Лукашэнкі»5

«Выгуляю сабаку за 5 еўра». Як айцішнік выжывае ў Іспаніі — у Польшчы яго звольнілі за тое, што пераехаў7

У Гданьску беларус сказаў паліцэйскім, што ўдзельнічае ў конкурсе па пошуку схаваных наркотыкаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку13

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць