Грамадства66

Стралкоў патлумачыў, нашто патрэбны адзін аднаму Лукашэнка і «Вагнер»

Лукашэнка выдатна разумее, што ў выпадку пачатку смуты ў Расіі Беларусь пратрымаецца на некалькі сутак даўжэй і не болей, мяркуе палкоўнік ФСБ у адстаўцы, а цяпер блогер Ігар Стралкоў (Гіркін).

Яўген Прыгожын і Аляксандр Лукашэнка Евгений Пригожин и Александр Лукашенко Yevgeny Prigozhin and Alexander Lukashenko
Яўгеній Прыгожын і Аляксандр Лукашэнка. Фота: AP, Getty Images

На думку Ігара Стралкова, Лукашэнка, у адрозненне ад шмат якіх расійскіх палітыкаў, «яшчэ нешта цяміць». Па яго словах, Лукашэнка пабачыў магчымасць скарыстацца сітуацыяй, атрымаць нейкія палітычныя дывідэнды для сябе асабіста і для Беларусі.

«Ён не зусім дурань і выдатна разумее, што ў выпадку пачатку смуты ў Расійскай Федэрацыі Беларусь пратрымаецца на некалькі сутак даўжэй і не болей. Смута ў Расійскай Федэрацыі аўтаматычна адключыць Беларусь ад вельмі маштабнага фінансавага, сыравіннага і рэсурснага сілкавання і зробіць краіну і яго асабіста лёгкай ахвярай заходніх партнёраў».

Таму Лукашэнка, як працягвае Стралкоў, праявіў вельмі высокую ступень зацікаўленасці ў лёсе Расійскай Федэрацыі «не толькі як дойнай каровы, але і як гаранта яго асабістай бяспекі».

З другога боку, на погляд Стралкова, думаць, што Лукашэнка ўсё хутка вырашыў толькі дзякуючы свайму дыпламатычнаму таленту, наіўна. Поспех яго пасярэдніцтва залежаў не ад яго талентаў, а ад сітуацыі, якая склалася.

«Я амаль упэўнены, што Прыгожын сам шукаў кампраміс, згубіўшы падтрымку той элітнай групы, якая за ім стаяла. Ці тыя людзі, якія яго на мяцеж блаславілі, адклікалі мандат. Ці яны палічылі, што ён зайшоў вельмі далёка. Далей, чым яны дапускалі. Ці іх разлік будаваўся на тым, што, як толькі пачнецца мяцеж, Пуцін пойдзе на саступкі і адхіліць Шайгу. І на гэтым усё спыніцца.

А Пуцін не пайшоў у іх на повадзе і не стаў гэтага рабіць. Яны апынуліся ў сітуацыі, калі ісці далей — значыць уводзіць краіну ў хаос (а яны да гэтага былі не гатовыя, бо самі залежаць ад гэтай сістэмы і разам з ёй бы абрынуліся). Ці здавацца. У гэтым выпадку яны прынялі рашэнне спыніць мяцеж».

У выніку, як адзначае Стралкоў, Прыгожын застаўся без падтрымкі гэтай групы і сам не рашыўся развіваць сітуацыю. Прычына гэтага ў тым, як лічыць палітык, што ён таксама частка гэтай сістэмы і наўрад ці быў гатовы да захопу ўлады ў Маскве.

«А Лукашэнка быў у патрэбны час у патрэбным месцы, каб узгадніць кампраміс паміж дзвюма элітнымі групамі», — зрабіў выснову Стралкоў.

Чытайце яшчэ:

Нямецкая разведка праслухоўвала Прыгожына і Лукашэнку падчас бунту ў Расіі — медыя

«Лукашэнка можа стаць міратворцам на сваю галаву, бо Пуцін помслівы». Аналітык — пра вынікі мяцяжу і Прыгожына ў Беларусі 

«Людзі не разумеюць, што і мы прагматычна да гэтага падыходзім». Лукашэнка патлумачыў, як збіраецца выкарыстоўваць «вагнераўцаў»

Каментары6

  • Сматрашчы
    09.07.2023
    Прошчэ гавара, Лукашэнка у харошай палицичэскай форме, как бы эта не раздражала разных гаваруноу.
  • Чаркашкварка
    09.07.2023
    Расейскае трызненне. А фiкус у тым, што па вынiках у Беларусь завезуць тысячы адмарозкау.
  • Прошчэ гавара
    09.07.2023
    Сматрашчы, скора іво ждёт другая форма і казённая пайка без права перапіскі.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць