Пра гэта прэзідэнт Украіны паведаміў пасля спецыяльнага пасяджэння Рады нацыянальнай абароны і бяспекі Украіны.

«Кіраваць гэтай сістэмай павінны людзі, якія дакладна ведаюць, што такое вайна і чаму цынізм і хабарніцтва падчас вайны — гэта дзяржаўная здрада.
Воіны, якія прайшлі фронт або якія не могуць быць у акопах, таму што страцілі здароўе, страцілі канечнасці, але захавалі сваю годнасць і не маюць цынізму, — менавіта ім можна даверыць гэтую сістэму камплектавання. Рэалізаваць гэтае рашэнне павінен галоўкам Залужны», — заявіў Зяленскі.
Паводле яго слоў, супраць службовых асоб ваенкаматаў завялі 112 крымінальных спраў, 33 чалавекі атрымалі статус падазраваных.
-
SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя
-
На Дзень незалежнасці Украіны ў Кіеве правялі парад вайсковых робатаў — на зямлі, ў вадзе і ў паветры ВІДЭА
-
Маштабная атака на Ozon: беспілотнікі разбамбілі склады ў Дагестане, Адыгеі і Стаўрапольскім краі
Каментары