Свет

Тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, цяпер сыходзіць праз карупцыйны скандал — прэзідэнт Манголіі абвясціў пра адстаўку

Ухнаагійна Хурэлсуха абвінавацілі ў атрыманні 25 мільёнаў даляраў за чыгуначны кантракт. Ён адмаўляе віну, але пагадзіўся пакінуць пасаду і супрацоўнічаць са следствам. 

Ухнаагійн Хурэлсух і Аляксандр Лукашэнка. Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Пра сваё рашэнне прэзідэнт Манголіі заявіў 17 лістапада ў звароце да народа, паведамляе AP.

«Я ніколі не краў у свайго народа ці сваёй дзяржавы. Я перадам прэзідэнцкія абавязкі і стану звычайным грамадзянінам», — сказаў Хурэлсух.

Абвінавачанні супраць яго высунуў былы мэр Улан-Батара Хішгээгійн Нямбаатар — прадстаўнік іншай фракцыі той жа кіроўнай Мангольскай народнай партыі.

Пасля гэтага апазіцыйная Дэмакратычная партыя запатрабавала адстаўкі прэзідэнта.

Скандал звязаны з будаўніцтвам чыгункі Таван-Талгой — Гашуунсухайт. Паводле абвінавачанняў, у 2019 годзе Хурэлсух, які тады быў прэм’ерам, забяспечыў кампаніі Bodi International кантракт без конкурсу, а ўзамен атрымаў хабар. Кампанія адмаўляе, што плаціла чыноўнікам, і называе гэтыя сцвярджэнні паклёпам.

Сам Хурэлсух таксама заявіў пра кампанію супраць сваёй рэпутацыі, але пагадзіўся на расследаванне: «Усе роўныя перад законам. Учора група Дэмакратычнай партыі выказала пазіцыю, што прэзідэнт Манголіі павінен сысці ў адстаўку і павінна быць праведзена расследаванне. Я згодны з гэтым».

Адстаўку яшчэ мусіць ухваліць парламент.

Усяго тры тыдні таму, 26 кастрычніка, Хурэлсух сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску. Бакі абмяркоўвалі прамысловасць, сельскую гаспадарку і супрацу на 2027—2029 гады.

У 2024 годзе Лукашэнка наведваў Манголію. Тады яны абмяняліся падарункамі — Хурэлсух атрымаў два трактары «Беларус», а Лукашэнка двух мангольскіх жарабцоў, якіх назвалі Мір і Хуткі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»12

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Усе навіны →
Усе навіны

З’явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанняў Крымскага моста пасля ўкраінскай атакі5

Аляксандр Ярашук: Мяне бессэнсоўна ламаць — я не здраджу сваім прынцыпам і каштоўнасцям2

Беларус на юнацкай Алімпіядзе заваяваў бронзу ў брэйкінгу. Вось як яго сустрэлі дома2

У Малдове адмянілі канцэрт беларускага музыкі ДзіДзюЛі пасля зваротаў украінскіх дыпламатаў24

Пад Уроцлавам знайшлі магілу аднаго з пачынальнікаў Слуцкага паўстання. Пасля вайны ён схаваўся ў Сілезіі і выдаваў сябе за матэматыка са Львова2

ЕС уводзіць санкцыі супраць заснавальніцы Wildberries Таццяны Кім8

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны25

«Памятнік жэртвам фашызму»: у Азарычах з’явіўся дзіўны ўказальнік28

Новы вобраз Міхалка. Як прайшоў канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» ў Берліне23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»12

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам ракет «Фламінга»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць