Кіно11

«Рэаліці» — зманліва простая драма. Праймае

Аднойчы трэнерка па ёзе і кросфіце вяртаецца з крамы дамоў, але яе сустракаюць агенты ФБР з дазволам правесці вобшук у яе доме. Размова, якая адбудзецца далей і расцягнецца на ўвесь фільм, — стэнаграма рэальнага допыту дзяўчыны з іранічным іменем Рэаліці Уінер (з англ. — пераможца рэальнасці). Нясмелая дзяўчына з анёльскай знешнасцю, якая любіць ружовае і малюе анімэ, — палітычная актывістка ці наіўная дурніца? Хутка гледачы дазнаюцца адказ на гэта пытанне.

Sydney Sweeney as Reality Winner
Сідні Суіні ў ролі Рэаліці Уінер. Фота: Лілі Олсэн

Рэжысёрка Ціна Сатэр у сваім дэбютным мастацкім фільме ўзяла рэальную стэнаграму ФБР і ператварыла яе ў нервовы трылер. Паколькі дыялогі цалкам ўзятыя з запісу, гульня акцёраў разглядаецца пад асабліва суровым мікраскопам. Веданне таго, што кожны кашаль, кожнае няправільна вымаўленае слова былі вымаўленыя ў рэальным жыцці, дадае ў рэальнасць яшчэ адзін элемент дзіўнай дакладнасці. Раптам перфарматыўная ветлівасць галоўных агентаў здаецца цьмяна пагрозлівай, а іх клопат пра сабаку галоўнай гераіні выглядае трохі дзіўным.

Стужка «Рэаліці» — прыемна і зманліва простая. Першапачаткова Ціна Сатэр адаптавала стэнаграму да п'есы; большая частка таго, што адбываецца, адбываецца ў адным пакоі паміж трыма людзьмі. Фільм дапускае трохі большы размах, але Сатэр усё адно трымае фокус амаль невыносна напружаным. Напружанне ўзнікае не праз тое, здзейсніла Уінер тое, у чым яе абвінавачваюць, ці не, а звязана са складанай дынамікай паміж гераіняй і агентамі, якія яе дапытваюць.

Паводзіны агентаў — пасіўна-агрэсіўныя: нацягнутыя ўсмешкі і пагрозлівая мова цела. Яны неаднаразова падкрэсліваюць, што супрацоўніцтва Уінер ёсць «цалкам добраахвотным», але пры гэтым ясна даюць зразумець: у яе мала ўплыву на тое, што адбываецца. Што датычыць самой Рэаліці, адначасова дружалюбнай і неспакойнай, яе больш за ўсё турбуюць хатнія жывёлы: кот, які схаваўся пад ложкам, але можа выбегчы праз адчыненыя дзверы; сабака, якога трэба будзе зачыніць, перш чым агенты змогуць абшукаць дом.

Паміж вонкавым выглядам лагоднасці (смол-токі пра жывёл, якія жуюць мэблю, і прадукты, якія трэба паставіць у лядоўню) і эскалацыяй працэдуры ператрусу, узмоцненай флэш-кадрамі сапраўднага рэйда, узнікае напружанасць, якая прымушае панервавацца. Часам атмасфера няёмкасці становіцца амаль невыноснай праз штучныя драматычныя паўзы, кашаль і заіканне, а таксама візуальныя прыёмы, якія ўвесь час падкрэсліваюць разрыў паміж ветлівасцю і катастрофай.

Рэжысёрка як быццам не займае нічыю пазіцыю, але пры гэтым сама яе пільная ўвага да рэальнай гісторыі, што стала асновай для стужкі, паказвае імкненне зафіксаваць дзіўныя часы, у якія мы жывём, — калі злачынцам можа аказацца мілая жанчына, што любіць коцікаў і сабак, а трапіць на допыт можна вярнуўшыся з крамы.

 

Больш пра кіно:

На беларускі конкурс кінафестывалю «Паўночнае ззянне» заявілі 59 фільмаў. Большасць з іх — кароткі метр

Стала вядома дата пачатку паказу «Апенгеймера» ў Мінску

Выйшаў трэці сезон «Забойстваў у адным будынку» — дэтэктыва, у якім змешаныя класіка і сучаснасць. У ім знялася і Мэрыл Стрып

«Самы глыбокі ўдых»: захапляльнае і трагічнае падарожжа ў свет фрыдайвінгу

Каментары1

  • Žvir
    03.09.2023
    Aj, nu, što vy, sapraūdy ? Prama ciapier nacyjanalnaja kamanda Latvii niščyc' brazilaū u hulni ČS pa baskietbolie !!!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю7

Сінгапур уводзіць абавязковае лупцаванне розгамі як пакаранне для анлайн-махляроў9

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ10

У Дзятлаве жанчыну моцна пакусаў лабрадор, яна адсудзіла кампенсацыю10

Вынеслі прысуд маладым мазырскім скінхэдам з «Духа Расіі»11

Беларуса дэпартуюць з Тайваня за незаконны збор міласціны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў22

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць