Анансуецца, што магчымы аскараносны фільм Крыстафера Нолана будзе паказаны ў «Бутык кіно» Falcon Club, што на праспекце Пераможцаў (дом №20), з 25 верасня да 10 кастрычніка.

«Гісторыя жыцця амерыканскага фізіка Роберта Апенгеймера, які стаяў на чале першых распрацовак ядзернай зброі», — гаворыцца ў сціплай анатацыі да кінастужкі.
Таксама паведамляецца, што фільм будзе паказаны ў рэжыме 2D, яго працягласць 180 хвілін. Узроставае абмежаванне 18+.
Раней анансавалася, што 9 верасня пачнецца паказ «Барбі», але гэта не дакладна.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары