У цэнтры Віцебска бабры спрабуюць зваліць вялікае дрэва ФОТАФАКТ
Фота з дрэвам, якое расце на беразе ракі Віцьба і ствол якога ўжо напалову перагрызены бабрамі, даслалі ў рэдакцыю чытачы «Народных навін Віцебска».

На здымку відаць, што адбываецца гэта крыху на поўдзень ад віцебскага моста Баўмана. Куды потым бабры збіраюцца сплаўляць зваленае дрэва, не вельмі зразумела, бо і вышэй, і ніжэй па плыні Віцьба абмежаваная плацінамі.

Два гады таму камунальныя службы абласнога цэнтра абвінавацілі баброў у знішчэнні саджанцаў, высаджаных па берагах Віцьбы ў т. зв. Дзень адзінства. Звяроў тады збіраліся адлоўліваць.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары