У Польшчы «зайца» выгналі з цягніка. Ëн скраў аўтобус, каб даехаць дадому
У суботу, 4 лістапада нехта скраў аўтобус са стаянкі ў польскім горадзе Лембарк.

Супрацоўнікі вакзала крадзеж заўважылі толькі ў нядзелю ранкам. Праз некаторы час паліцыя знайшла аўтобус у Гдыні. За рулём сядзеў 22-гадовы жыхар гэтага горада. Паліцэйскія канфіскавалі скрадзены аўтобус і затрымалі злодзея.
З матэрыялаў справы вынікае, што ў мінулую суботу мужчына ехаў цягніком са Свідвіна ў Гдыню. Познім вечарам яго высадзілі на станцыі ў Лембарке, бо ў яго не было квітка. Таму ён вырашыў дабрацца да свайго горада іншым шляхам і скраў аўтобус.
Гэта ўжо не першая спроба мужчыны скрасці аўто. Раней ён спрабаваў скрасці грузавік Scania, але беспаспяхова. А затым — цягач MAN, і на гэты раз паспяхова. Паездка завяршылася таксама ў Гдыні пад вартай паліцыі.
Цяпер мужчыне пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары