Культура55

Брус Уіліс перастаў пазнаваць былую жонку Дэмі Мур

Калі актрыса наведала галівудскую ікону пасля летняй паездкі ў Італію, яна сутыкнулася з тым, што былы муж, з якім яна пражыла ў шлюбе 13 гадоў, яе не пазнаў, піша Walesonline.

Брус Уіліс і Дэмі Мур, 2018 год. Фота: Phil Faraone / VMN18 / Getty Images For Comedy Central

68-гадовы акцёр з «Моцнага арэшка», які змагаецца з лобна-скроневай дэменцыяй, больш не ў стане пазнаць Дэмі, сваю былую жонку. Пара ажанілася ў 1987 годзе і пражыла разам 13 гадоў, у іх трое агульных дзяцей: 35-гадовая Румер, 32-гадовая Скот і 29-гадовая Талула.

Праўда, Брус яшчэ пазнае сённяшнюю жонку Эмі і сваіх дзяцей. Крыніца расказала, што ён «выказвае радасць», калі яго старэйшая дачка Румер уваходзіць у пакой са сваім нованароджаным сынам Лу. 

Брус Уіліс. Фота з яго інстаграма

Брус Уіліс трапіў у загалоўкі ў мінулым годзе, калі публічна распавёў пра свой стан. Пра яго цяжкі стан здароўя ўпершыню стала вядома вясной 2022 года, калі яго сям'я абвясціла, што ў яго афазія.

Гэты стан уплывае на здольнасць чалавека разумець маўленне і камунікаваць. Потым стала вядома, што Уіліс завершыў кар'еру.

Каментары5

  • Ведаю хто такія былыя жонкі
    10.11.2023
    не пазнаў, бо БЫЛАЯ . навошта яна яму патрэбная для размовы, калі раней вырашыў з ёй развесціся?
  • Максим Дизайнер
    10.11.2023
    Не пазнау, бо эта светская шмара исполосована вдоль и поперек, и не похожа на себя реальную даже на 10%. Пироду не обманешь. Если не в. 35, так 68.
  • циник
    10.11.2023
    Я б яе и сам не пазнау

Цяпер чытаюць

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Усе навіны →
Усе навіны

«Яе вывелі з Польшчы». Былая афіцэрка Агенцтва ўнутранай бяспекі — пра тое, што Мельнікава знайшлася23

Лукашэнка і Кім Чэн Ын заключылі дамову аб дружбе і супрацоўніцтве1

Трамп: Іранскія перамоўшчыкі ў ЗША баяцца, што іх заб’юць

Навукоўцы папярэджваюць: сэксуальнае ўстрыманне для мужчын шкоднае5

Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі7

Еўрасаюз замарозіў крэдытны план на 16 мільярдаў еўра для Венгрыі за тое, што тая замарозіла 90 мільярдаў для Украіны5

Рада БНР вярнула частку дзяржаўнага архіва, што заставалася недасяжнай паўстагоддзя. Яе перададуць у лонданскую Скарынаўку1

Паказалі першы тызер новага серыяла пра Гары Потэра ВІДЭА1

У Варшаве Палац культуры і навукі падсвяцілі бел-чырвона-белымі колерамі ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме4

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць