Прыкладна трэцяя частка Рагачова 30 лістапада з ранку да вечара заставалася без ацяплення і гарачага водазабеспячэння, даведаўся «Флагшток».

Камунальнікі паведамілі пра пачатак рамонтных работ з 10:00 30 лістапада, пры гэтым час завяршэння іх не называлі.
Да вечара ў кватэрах стала даволі холадна, і жыхары адключаных дамоў сталі цікавіцца ў вайбер-чаце Рагачоўскага райвыканкама, калі будзе адноўлена цеплазабеспячэнне.

«Мерзнем, калі з'явяцца гэтыя сацыяльныя выгоды, ніхто не кажа. Адключаны ўвесь цэнтр горада. Увесь дзень сядзім без ацяплення і гарачай вады. Такога сярод зімы ў нас яшчэ ніколі не было. Кажуць, ацяпленне выключылася сёння праз аварыю. Да гэтага таксама былі аварыі, але драбнейшыя. Апакаліпсіс у нас быў у чацвер, калі адна палова горада сядзела без святла, а другая — без вады. Сёння нешта новае», — пракаментаваў жыхар Рагачова сітуацыю, якая склалася.
Толькі ў 22:00 камунальнікі нарэшце адсправаздачыліся аб завяршэнні зварачных работ.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары