Ананімны лукашысцкі канал «Графач» зрабіў выпад у бок прапагандыста Рыгора Азаронка.

«Кажуць, што ў нас у СМІ ёсць жорсткая цэнзура.
Гледзячы перадачы Рыгора, можна пераканацца ў адсутнасці такой. Пачынаючы ад формы, заканчваючы зместам.
Рыгор, які раней выступаў за адзіныя спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў у рамках Саюзнай дзяржавы, сам трапіў у гэтую яму — верш А. Харчыкава «Рыхтуйце спісы!» прызнаны экстрэмісцкім рашэннем Чыгуначнага раённага суда г. Барнаула Алтайскага краю ад 24.12.2009.
Пасаж пра «шкадуеш, што не дайшоў да Масквы сёй-той, каб старых блудных сук пусцілі па крузе» — гэта наогул за гранню дабра і зла, лічу. Тут ужо лепш было назваць прозвішча, а то ж на Маскву многія хадзілі.
Здаецца, што шкадаваць пра няўдалы дзяржпераварот у саюзніка, хай і ў эмацыйнай гіпатэтычнай форме — недарэчна, асабліва, калі пытанне даўно закрытае.
А наогул, так відавочна спрабаваць гуляць негатыўнай радыкальнай рыторыкай на ўнутрырасійскую аўдыторыю з трыбуны беларускага СМІ, улічваючы кантэкст нашага (не)удзелу — рабіць толькі горш у двухбаковых адносінах і перспектывах саюзнага медыяхолдынга», — напісаў канал.
Раней актывістка гродзенскага абласнога аддзялення «Белай Русі» Святлана Вараніца заяўляла: «Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай».
Радыкальным Азаронкам абураўся і праграміст-перабежчык Ілля Бягун.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Мяркую хутка нехта із разумных звернецца да Шведа..нешта мне падказвае