Грамадства

У Воранаўскім раёне вясковец сустрэў у сваім хляве барсука. Усё скончылася судом

Інцыдэнт адбыўся ў студзені 2026 года. 49‑гадовы жыхар вёскі Даўгялы Воранаўскага раёна знайшоў у сваёй гаспадарчай пабудове барсука. Не маючы адпаведнага дазволу, мужчына злавіў дзікую жывёліну і забіў яе для ўласнага выкарыстання, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі.

Фота: Следчы камітэт

Пазней пра здарэнне даведаліся супрацоўнікі Лідскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету разам з работнікамі Воранаўскага РАУС.

Шкоду, нанесеную незаконным здабываннем жывёлы з натуральнага асяроддзя пражывання, ацанілі на 13,5 тысячы рублёў.

Падчас расследавання таксама высветлілася, што летам 2025 года мужчына ўчыніў у сваёй вёсцы некалькі крадзяжоў.

За крадзяжы і незаконнае паляванне паводле часткі 2 артыкула 205 і часткі 4 артыкула 282 Крымінальнага кодэкса Беларусі вяскоўца асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Акрамя таго, суд прызначыў яму штраф сумай 50 базавых адзінак (2250 рублёў на лістапад 2026 года) і забараніў на працягу трох гадоў займацца дзейнасцю, звязанай з паляваннем.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»35

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»35

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць