У Маскве затрымалі беларуса, які 15 гадоў таму забіў свайго земляка, але адсядзеў па іншым эпізодзе
Злачынец панясе пакаранне пасля забойства ў маскоўскім «Кангрэс-парку».

Заблытаная гісторыя парэшткаў на тэрыторыі гатэля на Старавалынскай пачалася ў 2008 годзе. Тады знік 25-гадовы беларус Сяргей Левашоў (на здымку справа). Толькі праз два гады яго лёс стаў вядомы — мужчыну забілі на тэрыторыі гатэля і прыкапалі там жа. Злачынцы самі раскалоліся ў калоніях, дзе адбывалі тэрміны за іншыя злачынствы, піша тэлеграм-канал 112.
Зямляк забітага, 21-гадовы на той час, Рыгор Окішаў і яго саюзнік заявілі — што прыбралі дваіх, Левашова і Міласэрнага (на фота злева), паказалі, дзе шукаць целы. Косці аднаго з людзей знайшлі, устанавілі па іх асобу Сяргея Левашова, але адправіць вінаватых за краты не атрымалася – іх выдалі па запыце Генпракуратуры Беларусі. У Беларусі абодвух адразу закрылі і таксама за забойства.
Мінула яшчэ 10 гадоў. Окішаў адседзеў на радзіме, прыехаў у Маскву. Следчыя і крыміналісты сумесна з супрацоўнікамі крымінальнага вышуку МУС прааналізавалі матэрыялы крымінальнай справы і праверылі сабраныя доказы.
Напярэдадні Окішава и затрымалі расійскія аператыўнікі за забойства Сяргея Левашова.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары