Гісторыя55

Гісторык разгадаў таямніцу дзіцячых малюнкаў у старадаўняй кнізе

Гісторык Дзяніс Лісейчыкаў у фэйсбуку напісаў пра загадку, якую некалі задалі яму калегі з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАНБ. На старонках аднаго з кірылічных выданняў сярэдзіны XVII стагоддзя былі два цікавыя дзіцячыя (?) малюнкі невядомага персанажа, які нагадваў паляўнічага. А побач з ім была намаляваная нейкая істота. Цяпер гісторыку, падобна, удалося разгадаць гэтую загадку.

«Выказваліся самыя розныя здагадкі, хто гэта мог быць (святы, салдацік і г. д.) і чаму ён там намаляваны.

Паводле ўласніцкіх запісаў мы высветлілі, што ў канцы XVII стагоддзя кніга належала ўніяцкаму святару са Старога Лепеля. Старалепельская парафія была заможнай і святар меў даволі багатую рэзідэнцыю (і добрую бібліятэку).

Калі гартаў артыкул пра чарговыя археалагічныя знаходкі, вока зачапілася за малюнак добра захаванай кафлі XVII стагоддзя. Аказваецца, у тыя часы была дужа папулярнай кафля з выявай мушкецёра.

Хутчэй за ўсё, і наш малагадовы мастак са Старога Лепеля замаляваў у кніжцы з бацькоўскай бібліятэкі выяву мушкецёра з кафлі, якую ён штодня бачыў на печы ў бацькоўскім доме.

А нядаўна ўдалося ўстанавіць і асобу самога меркаванага мастака.

У метрыцы ўступлення ў базыльянскі ордэн пад 1691 годам маецца ўласнаручны запіс: «Я, у свеце Васіль, а ў святым ордэне Уладзіслаў Анішкевіч, гадоў каля 22, з бацькоў уніятаў, сын святара з Лепеля пад Полацкам».

Васіль Анішкевіч вучыўся ў манастыры ў Тараканях, а ў лістападзе 1691 года ўступіў у ордэн у Быцені пад іменем Уладзіслаў. Памёр у 1711 годзе, будучы настаяцелем манастыра ў Цапры (сёння Клецкі раён Мінскай вобласці)», — піша Дзяніс Лісейчыкаў, адзначаючы, што

«ў прынцыпе ўся гэтая інфармацыя з катэгорыі малапатрэбнай, але чамусьці прыемна».

Каментары5

  • Прэжэвальскі
    27.04.2024
    А хто разгадаіць што нарысована на беларускай карціне гярба Хітразачосаных "Зімлянн, я не радзіцеся тут - даўгі большыя чым вы пражывеце"
  • Кастусь
    27.04.2024
    у меня дочка (5 лет) так кота изображает
  • кветка
    27.04.2024
    Ну на малюнку ж мужык не са стрэльбай з птушкай, напэўна сокалам

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць