Свет22

У самалётаў, якія ляцяць над Балтыкай, пачасціліся збоі праз перашкоды з GPS. За гэтым можа стаяць Расія

29 красавіка авіякампанія Finnair прыпыніла палёты з Хельсінкі ў эстонскі горад Тарту. Прычынай назвалі «перашкоды GPS, якія даволі распаўсюджаныя ў гэтым рэгіёне». Перад гэтым два начныя рэйсы Finnair не змаглі прызямліцца ў Тарту з-за збою GPS-навігацыі. Міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна абвінаваціў Расію ў стварэнні перашкод у паветранай прасторы краіны. Да яго далучыліся кіраўнікі МЗС Літвы і Латвіі Габрыэлюс Ландсбергіс і Байба Бражэ.

Першыя перашкоды з GPS самалёты заўважылі ў сакавіку 2022-га. Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Расійская «Медыязона» распавядае, што вядома пра небяспечныя GPS-перашкоды над Балтыкай і іх імаверныя крыніцы.

Лётчыкі Finnair паведамлялі пра незвычайныя GPS-перашкоды на рэйсах, маршрут якіх пралягаў міма Калінінградскай вобласці, яшчэ ў сакавіку 2022 года.

У чэрвені 2023 года праца GPS была парушаная над Літвой і Эстоніяй, прычым эстонскія вайскоўцы сцвярджалі, што крыніца перашкод знаходзіцца ў Ленінградскай вобласці.

На працягу 2023 года тэрыторыя, закранутая перашкодамі, пашыралася, а іх шчыльнасць расла. Над паўночна-ўсходняй часткай Нарвэгіі ў 2022 годзе перашкоды назіраліся цягам 122 дзён, а ў 2023-м — ужо 294 дні.

На Каляды, 25 і 26 снежня, магутныя перашкоды накрылі поўдзень Швецыі, поўнач Польшчы, Літву і іншыя краіны Балтыі. На Новы год памылкі GPS фіксавалі ў Фінляндыі, 10, 13 і 16 студзеня — у Паўночнай Польшчы.

14 сакавіка на паўгадзіны страціў сігнал GPS самалёт, на якім брытанскі міністр абароны Грант Шэпс вяртаўся з Польшчы, дзе назіраў за вучэннямі NATO.

«За першыя два месяцы 2024 года мы атрымалі 985 паведамленняў аб адмове GPS у параўнанні з 1 371 паведамленнем за ўвесь 2023-ы», — падлічылі ў Еўрапейскай арганізацыі бяспекі паветранай навігацыі.

Наколькі небяспечна балтыйская глушылка? «Глушэнне GPS, вядома, стварае перашкоды, перашкаджае нармальнаму паветранаму руху, але будзе няправільна казаць, што гэта пагражае якой-небудзь авіякатастрофай»,  тлумачыць кіраўнік CIT Руслан Левіеў.

Пра гэта ж гаварылася ў прэс-рэлізе Finnair. «Большасць аэрапортаў выкарыстоўваюць альтэрнатыўныя метады заходу на пасадку, але некаторыя аэрапорты, такія як Тарту, выкарыстоўваюць толькі метады, для падтрымання якіх патрабуецца сігнал GPS. Перашкоды GPS у Тарту вымушаюць нас прыпыніць палёты датуль, пакуль не будуць знойдзеныя альтэрнатыўныя рашэнні», — патлумачылі ў фінскай авіякампаніі.

Аднак разам з простым глушэннем GPS-сігналу існуе больш выдасканаленая тэхналогія — спуфінг, «калі сігнал GPS не глушыцца, а падрабляецца», працягвае Левіеў. Перадаючы «падроблены» сігнал, спуфер падманвае GPS-прыёмнік і прымушае яго няправільна вызначаць каардынаты: прыборы паказваюць, быццам самалёт адхіліўся ад курсу.

На сёння не задакументавана ніводнай авіякатастрофы, выкліканай працай глушылак, аднак у 2019 годзе ў Айдаха пасажырскі самалёт пад уздзеяннем штучных GPS-перашкод ледзь не ўрэзаўся ў гару. 

Дзе знаходзіцца крыніца GPS-перашкод над Балтыкай? У OSINT-даследчыкаў балтыйскай анамаліі розныя меркаванні. Хтосьці кажа, што глушылка ў Калінінградскай вобласці Расіі, хтосьці — што паміж Пецярбургам і Нарвай.

Каментары2

  • Вася
    04.05.2024
    Без можа
  • Axel Justas
    04.05.2024
    Абы паднасраць. На штосці годнае ў іх ні мазгоў, ні рук не хапае.

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну59

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць8

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну59

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць