Мегапапулярны нямецкі блогер аб'ездзіў усю Еўропу і вызначыў свае самыя любімыя і нелюбімыя краіны
Вось што хлопец кажа пра Беларусь.

Папулярны 22-гадовы трэвэл-блогер з Германіі Лука Пфердменгес, які мае 228 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і больш за 2 мільёны ў тыктоку, нядаўна аб'ездзіў усе краіны Еўропы і цяпер склаў свой спіс самых лепшых і горшых месцаў для наведвання. Сваім рэйтынгам блогер падзяліўся з брытанскім таблоідам Daily Mail.
На думку Пфердменгеса, лепшымі еўрапейскімі краінамі для наведвання з'яўляюцца Партугалія, Кіпр, Іспанія, Аўстрыя і Харватыя. Свой выбар блогер тлумачыць тым, што ў рэгіёне Міжземнамор'я, на ягоны погляд, заўсёды лепшае надвор'е, кухня і мора. Харватыя, кажа Лука, мае вельмі высокі ўзровень пляжаў, а сталіца Партугаліі, Лісабон, з'яўляецца яго любімым горадам. Наяўнасць у спісе Аўстрыі блогер ніяк не патлумачыў.
За вышэйпералічанымі краінамі ў рэйтынгу блогера ідуць Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Славенія, Эстонія, Латвія, Балгарыя, Румынія, а таксама Албанія, Косава і Сербія.
«Гэта ўсё схаваныя жамчужыны Еўропы. Чарнагорскае ўзбярэжжа, напрыклад, альбо Паўночная Македонія разам з ейным Ахрыдскім возерам абсалютна цудоўныя. Паўночнамакедонская сталіца Скоп'е прымушае вас адчуваць сябе як у музеі.
Славенія выдатная для паходаў у горы і, безумоўна, больш танная альтэрнатыва той жа Швейцарыі ці Аўстрыі.
А калі вы хочаце адчуць сярэднявечную атмасферу, раю наведаць Талін у Эстоніі. Гэта адна з самых тэхналагічна развітых краін свету, але стары горад выглядае як сярэднявечнае мястэчка. Я люблю гэта. Уражвае і штодзённы рынак у Рызе ў суседняй Латвіі.
Дайце шанец і такім месцам, як Румынія ці Балгарыя. У іх цудоўныя пляжы, выдатныя людзі, захапляльныя гарады, смачная ежа. Албанія, Косава і Сербія таксама недаацэненыя», — распавядае Лука Пфердменгес.
У той жа час хлопец назваў горшыя краіны для наведвання і адным з такіх кірункаў назваў Беларусь.
«Я выдатна правёў час у Мінску, але гэта вельмі цяжкадаступная краіна і адзіная сапраўды ізаляваная краіна на кантыненце. Беларусь вельмі моцна адрозніваецца ад большасці еўрапейскіх краін. Найбольшы культурны шок, які можна атрымаць, вандруючы па Еўропе», — адзначае трэвел-блогер.
Астатнія краіны з найгоршай пяцёркі, па версіі хлопца, такія: Сан-Марына, Ліхтэнштэйн, Бельгія і Турцыя.
«Да мікрадзяржавы Сан-Марына вельмі цяжка дабрацца, і там няма чаго рабіць. Вы можаце ўбачыць усё на працягу некалькіх гадзін. Ліхтэнштэйн вельмі ізаляваны і дарагі, хоць гэта выдатна, калі вы можаце сабе гэта дазволіць. У Бельгіі занадта шэра і холадна, а Турцыя вельмі падобная да Беларусі», — падагульняе блогер.
«Падобна да Польшчы 20 гадоў таму». Палякі-блогеры знялі міні-серыял з вандроўкі па Беларусі — што здзівіла?
«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта
Прыгоды брытанцаў у Беларусі: спрэчныя прадметы пакінулі ў камеры захоўвання за мяжой, баяліся пытанняў пра Борыса Джонсана
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары