Грамадства5151

Васкрасенскі патлумачыў, што Лукашэнка хоча ў абмен на палітвязняў. І пахваліў Усава, Балкунца і Гарбунову

Прапагандыст Юрый Васкрасенскі ў інтэрв'ю «Люстэрку» выказаўся пра тое, што Аляксандр Лукашэнка хоча атрымаць у абмен на вызваленне палітвязняў. Транслюе ён пазіцыю ўладаў ці толькі спрабуе яе ўгадаць — дакладна невядома.

Некалькі разоў у інтэрв'ю Васкрасенскі намякаў ці наўпрост казаў, што рэжыму хочацца размаўляць з палітычнымі лідарамі Захаду.

«Краіны Захаду суб'екты, з імі нам цікава размаўляць».

«Гэты варыянт (адпусціць усіх палітвязняў — НН) можна абмеркаваць, як і любыя іншыя фантастычныя варыянты, але для гэтага патрэбны кантакт. Кантакту на сёння ні з кім з лідараў Захаду ў нас няма — як мы можам падняць пытанне на тую ці іншую тэму? (…)

Захад, як сцягам, размахвае гэтымі няшчаснымі людзьмі, якіх падставіла цётка з Мікашэвічаў і іншыя самазванцы — так іх назваў Саннікаў, прашу заўважыць. Але раз вы махаеце імі, чаму ні разу не пайшлі на кантакт і не пацікавіліся іх лёсам? Чаму не прапанавалі варыянты? І чаму цяпер, убачыўшы, што дзеля ўнутранага парадку дня ідзе працэс памілавання, не выходзіце [на кантакт]? Каб абмеркаваць любыя пытанні, у тым ліку тое, якое вы задалі [аб вызваленні ўсіх палітвязняў]».

Васкрасенскі заклікаў таксама адмяняць санкцыі.

«Вы ж на словах шукаеце спосабы, як іх вызваліць. Дык я падказваю! Пачынайце адмяняць эканамічныя санкцыі. Упэўнены, што ключ да працэсу нармалізацыі ляжыць на стале ў польскага кіраўніцтва, якое мы вельмі паважаем і чакаем да сябе ў госці. І яно можа вельмі эфектыўна забяспечыць вырашэнне ўсіх праблем, якія хвалююць і Польшчу, і Еўропу. Мы чакаем у Беларусі перш за ўсё міністра замежных спраў спадара Сікорскага».

Ізноў намёк на тое, што рэжыму хочацца легітымнасці.

Афіцыйную ж версію, чаму памілавалі 115 палітвязняў, Васкрасенскі акрэсліў як «міласэрнасць Лукашэнкі».

«Цяпер на парадку дня, асабліва напярэдадні выбараў прэзідэнта (што завершыць поўную перазагрузку і абнаўленне палітычнай сістэмы Беларусі), з'явілася ўнутраная неабходнасць працягу актаў міласэрнасці. Знешнія гульцы ніякага ўплыву на гэты працэс не аказваюць».

А таксама фактычна абурыўся тым, што гэтую «міласэрнасць» не прызнаюць:

«Я мяркую, што [працэс вызвалення па памілаванні] можа застапарыцца з прычыны абсалютна неадэкватнай рэакцыі шэрагу збеглых экстрэмістаў. Якія літаральна пачалі крычаць, што, па-першае, гэта яны націснулі на ўладу, што не з'яўляецца праўдай. Па-другое, [што] ніякія санкцыі не будуць адмененыя. Гэта значыць, пачалі гульню на павышэнне замест таго, каб неяк убачыць у гэтым знак і магчымасць для выпуску людзей. Натуральна, іх істэрыка наклала пэўны адбітак: калі хтосьці кажа, што беларуская ўлада нешта робіць пад ціскам, чыста нават чалавечае жаданне сяброў камісіі [па памілаванні] — паказаць, што мы ціску не паддаемся».

Васкрасенскі наракае, што лідары апазіцыі не выціснулі з сябе словы падзякі за вызваленне 115 палітвязняў — «маглі б хаця б скрозь зубы». Але хваліць трох палітыкаў — Паўла Усава, Дзмітрыя Балкунца і Вольгу Гарбунову, — «якія гэта разумеюць і кажуць» [дзякуй].

Што да рэпрэсій, то Васкрасенскі заявіў, што ніякіх рэпрэсій у краіне няма, а таму і іх змякчэння няма чаго чакаць. Затрыманні людзей за палітычныя перакананні ён назваў «аднаўленнем справядлівасці».

Каментары51

  • яке воно кончене
    24.09.2024
    кавалак 💩
  • Брэст
    24.09.2024
    Ну раз яны хочуць размаўляць - значыць, ніякіх размоў, пакуль не вызваліць усіх, у тым ліку Статкевіча, Ціханоўскага і Бабарыку.
  • Кончаныя
    24.09.2024
    "І чаму цяпер, убачыўшы, што .. ідзе працэс памілавання, не выходзіце [на кантакт]?" Адказ вельмі просты: бо з тэрарыстамі, якія бяруць закладнікаў, прыстойныя людзі размовы не вядуць. Ваша месца ля (па)рашы. Так, Васкрасенскі, і перадай свайму апушчанаму пахану.

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

У Гомелі ствараюць галерэю снегавых скульптур пад адкрытым небам1

Кампанію «Белвест» прызналі эканамічна неплацежаздольнай

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць