Грамадства22

Маршруткі ў Мінску падаражэюць на 20 працэнтаў?

Мінскі краязнаўца Дзяніс Блішч у сваім тэлеграм-канале адзначыў, што пачаў даражэць праезд у сталічных маршрутках.

Ён прыклаў фатаграфію з маршруткі №1097 «Ангарская — ГЦ Ждановічы». Вялікая налепка на панэлі абвяшчае, што кошт праезду складае 2,5 рубля.

Побач вісіць ліст памеру А4 з аб'явай:

«Паважаныя пасажыры! Кошт праезду з 07 кастрычніка 2024 г. — 3 рублі».

Аўтар адзначае: «падобна, маршруткі Мінска пачынаюць пераходзіць на тарыф 3 рублі за паездку. Звычайна яны гэта робяць не адначасова, але ўрэшце робяць усе».

Праезд у дзяржаўным грамадскім транспарце Мінска апошні раз даражэў 20 красавіка 2022 года: наземны транспарт — з 75 да 85 капеек (на 13,3%), а метро — з 80 да 90 капеек (на 12,5%), адзначае Blizko.by.

Каментары2

  • $
    05.10.2024
    46 яшчэ летам падаражэла
  • Шмыг
    05.10.2024
    А в 2019 я платил всего 1 рубль за проезд.
    Получается +200% подорожания всего за 5 лет, мощно.

Цяпер чытаюць

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»20

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Тамбовам на беларускага дальнабойшчыка ляцеў п'яны ў дым кіроўца. Беларус паспрабаваў зрабіць як лепш, але не пашанцавала2

Адзін біў па «грушы», другі ўскрываў аўтамат. Двое хлопцаў абрабавалі два дзясяткі сіламераў1

У Брэсце чачэнец абрабаваў зімбабвійца. Беларус дапамагаў рабаваць, але кашалёк вярнуў1

СБУ заявіла пра прадухілены замах ФСБ на прадстаўніка расійскай апазіцыі

У Калінкавічах у каналізацыі загінулі трое работнікаў «Водаканала»7

«А мы ідзём у школу ці ў турму?» Людзі крайне негатыўна ўспрынялі надгляд дзяцей на ўваходзе ў школу12

У дзень нараджэння Адэсы Расія масіравана атакавала горад1

Пуцін абвясціў пра захоп горада, да якога расійскія войскі нават не падышлі19

ЗША зноў ударылі па Іране. Тэгеран атакаваў амерыканскія базы ў Іраку і Іарданіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»20

Наталля Калегава расказала пра дапамогу беларускім уцекачам, сваю сям’ю, стаўленне да Ціханоўскай. І патлумачыла, хто такія «бабры» і «зайцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць