Здароўе

Лекі пад нагамі. Як людзі здаравеюць ад звычайнага торфу

Торф — гэта багацце, якое ў нас у літаральным сэнсе пад нагамі. Лішак вільгаці, брак кіслароду — менавіта ў гэтых умовах стагоддзямі назапашваюцца рэшткі раслін, утвараючы гэта рэчыва. Пачакаць яшчэ тысячу гадоў — і торф ператворыцца ў буры вугаль… Яго часцей за ўсё выкарыстоўваюць як паліва і ўгнаенне, але ёсць і іншае, менш вядомае прымяненне торфу, піша сайт «Слушна».

Сродак для амаладжэння і гаення ран

З глыбокай старажытнасці торф выкарыстоўвалі ў лекавых мэтах. Лічылі, што торф амалоджвае скуру, паляпшае работу імуннай сістэмы, хутка гоіць раны. У пачатку XIX стагоддзя ў Германіі, у горадзе Мэйнбэрзе, была адкрытая лячэбніца. Крыху пазней падобныя ўстановы з’явіліся ў Польшчы, Францыі і на тэрыторыі сучаснай Літвы.

Торфам лячылі падагру, рэўматызм, сіфіліс, мочапалавыя хваробы, неўрыт і неўралгію.

Пад канец XIX стагоддзя па ўсёй Еўропе сталі захапляцца торфам як лячэбным сродкам. Асабліва гэта стала папулярным пасля таго, як торфам за кароткі час вылечыўся рабочы на адным з балотаў Германіі.

У 1880 годзе мужчына моцна параніў руку. Таварышы замазалі яму рану муляй з чорнага торфу. Паранены адчуваў сябе добра і не звяртаўся да доктара. Праз 10 дзён ён прыйшоў у клініку праверыць рану. Аказалася, што яна добра загаілася. Пасля такога выпадку ў той клініцы раны сталі перавязваць марлевымі мяшэчкамі, напоўненымі тарфяным парашком. Лячэнне ран такім чынам давала бліскучыя вынікі.

У хуткім часе ў Германіі пачалі спецыяльна нарыхтоўваць торф і нават экспартавалі яго, як лекавы сродак, у Францыю і Амерыку.

Торф шырока ўжывалі і ў час Першай сусветнай вайны, у тым ліку тарфяны парашок са старога торфу. Дактары, якія рабілі павязкі з мохавым торфам, адзначалі, што яны добра сунімалі боль.

Артрыт, астэахандроз, радыкуліт…

З даўніх часоў торф, як лекі, бралі на балоце са шматлікімі крынічкамі каля вёскі Крынічная паблізу Гродна. Прычым, рабіць гэта трэба было менавіта на ўзыходзе сонца. Ваннамі з такога торфу лячылі артрыт, астэахандроз, радыкуліт і нервовыя хваробы.

Здабычы торфа ў Беларусі

Сухі мохавы торф захоўваецца па некалькі год, не патрабуе ніякіх прылад для апрацоўкі, за выключэннем ручной ачысткі ад сучкоў і хваінак. Тарфяны парашок здаўна шырока ўжывалі для санітарнай ачысткі клазетаў і абеззаражвання розных адкідаў. У 1930-я гады торф для лячэння шырока выкарыстоўвалі ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізіятэрапіі ў Мінску, а з 1935 года — і ў гінекалогіі.

І ў Акадэміі навук, і ў партызанскай зямлянцы

Вядома, што ў гады Другой сусветнай вайны партызанскім медыкам не хапала перавязачных матэрыялаў. На дапамогу прыйшоў усё той жа балотны торф. Свежаздабытае рэчыва награвалі ў посудзе на вогнішчы або ў печы, працэджвалі праз палатно, затым разміналі рукой да пластычнай кансістэнцыі і накладалі на рану ў выглядзе аплікацый паверх павязкі.

Працягласць працэдуры складала 20—40 хвілін пры тэмпературы 40—42 градусы. Затым гэтае месца абкручвалі плашч-палаткай або сукном. Лячэнне праводзілі праз дзень, а ў некаторых складаных выпадках кожны дзень да зацягвання раны. Як вынікае з дакладаў са з’езда партызанскіх дактароў, які праводзіўся ў маі 1945 года, такое лячэнне было вельмі эфектыўным і дапамагло вярнуць у шэрагі шмат цяжкапараненых байцоў.

Пазней высветлілася, што торф можна ўжываць і пры лячэнні анкалагічных захворванняў. Так, супрацоўнікамі Інстытута торфу АН БССР сумесна з Інстытутам анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Мінздароўя БССР на працягу шэрагу гадоў праводзіліся сумесныя даследаванні па вывучэнні супрацьпухліннага ўздзеяння біялагічна актыўных рэчываў з торфу. Доследы праводзілі на лабараторных жывёлах — мышах і пацуках з прышчэпленымі пухлінамі. Было выяўлена, што тарфяная вада моцна запавольвае рост пухлін, прычым не адзін іх від, а шэраг розных.

Сёння торф шырока выкарыстоўваюць у торфагразелячэнні. Ужываюць суцэльны торф і яго экстракты. Многія рэчывы ў ім маюць бактэрыцыдныя і супрацьзапаленчыя ўласцівасці. З торфу робяць матэрыял для перавязкі ран, супрацьзапаленчыя мазі і настоянкі. Этылавыя выцяжкі з тарфяных смол выкарыстоўваюцца ў гінекалогіі і стаматалогіі. Дубільныя рэчывы і фенолы спрыяюць гаенню эрозій і язваў на слізістай абалонцы.

Верхавы торф са слабою ступенню раскладання — выдатны напаўняльнік для матрацаў, падушак. Гэта экалагічна чыстая сыравіна, якая выдатна ўбірае пот, гной і вільгаць, знішчае гніласны пах, не дае размнажацца бактэрыям і хатнім кляшчам, не выклікае алергіі. Перад выкарыстаннем матэрыял прасушваюць, чысцяць і прыбіраюць раслінныя валокны.

Торф можна прымяняць таксама замест грэлак, лёдных пухіроў, бо ён на доўгі час затрымлівае цеплыню ці холад. Яго добра загортваць у марлю або палатно, абліваць сцюдзёнай вадой, калі патрэбны халодныя кампрэсы.

Торф можна прымяняць для захоўвання запасаў лёду ў летні час. Гурбы лёду засыпаюць тоўстым слоем торфу, і нават у цёплы час лёд не растае. Таксама можна захоўваць медыкаменты і прадукты, якія хутка псуюцца, іх засыпаюць тарфяным парашком і трымаюць у тарфяных ледніках. Можна абкруціць тарфяным слоем бутэлькі з гарачай вадой і такім чынам мець напагатове ў любы час гарачую ваду для грэлак, кампрэсаў, піцця для хворых, ін’екцый і г.д.

Ельня

Экстракт торфу дадаюць у крэмы, ласьёны. У санаторыях і спа-салонах нярэдка сустракаецца паслуга «тарфяная ванна», або лячэнне аксідам торфу. Такая працэдура здымае болі пры артрытах, запаленні скуры. Яна паляпшае кровазварот і спрыяе амаладжэнню.

З торфу вырабляюць розныя фільтры. Матэрыял здольны затрымліваць вуглякіслы газ і таксічныя рэчывы, таму тарфяныя паветраныя фільтры ўсталёўваюць на комінах фабрык і заводаў.

Тое, што торф для Беларусі — рэсурс стратэгічны, стала зразумела яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя. У 1930-я гады быў створаны інстытут торфу, цяпер ён называецца Інстытут прыродакарыстання, але сутнасці гэта не памяняла. Навукоўцы па-ранейшаму бачаць у гэтым выкапні вялікія перспектывы.

А яшчэ з гэтай сыравіны можна атрымліваць актываваны вугаль, які наша краіна пакуль цалкам імпартуе.

У прадукцыі з торфу вялікі патэнцыял і для імпартазамяшчэння. У Брэсцкай вобласці ўжо наладзілі вытворчасць глебы для вырошчвання шампіньёнаў. Раней яе закуплялі ў Польшчы, аднак ужо пераканаліся, што айчынны аналаг не саступае ў якасці.

Усяго ў Беларусі здабываюць каля 40 відаў торфу! Некаторыя з іх — вельмі рэдкія і каштоўныя. І галоўнае, што, у адрозненне ад нафты ці газу, торф — рэсурс аднаўляльны. Так што гэтае прыроднае багацце фактычна невычэрпнае, карыстацца ім змогуць яшчэ многія пакаленні беларусаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Спецслужбы збіраюць інфармацыю па чатах дыяспары. Найперш шукаюць студэнтаў6

Спецслужбы збіраюць інфармацыю па чатах дыяспары. Найперш шукаюць студэнтаў

Усе навіны →
Усе навіны

Следчы камітэт накрыў фірму, якая дапамагала адбыць размеркаванне. Былыя студэнты праходзяць па крымінальнай справе3

10-гадовая беларуска стала медалісткай чэмпіянату Ізраіля па гімнастыцы. Яе бацькі перад тым мусілі ўцякаць з Беларусі2

Дэфіцыту пакуль не будзе: Турцыя адмяніла забарону на экспарт лімонаў

Ціханоўская патлумачыла, чаму не каментуе знікненне Анжалікі Мельнікавай20

Ілан Маск і іншыя пратрампаўскія мільярдэры выступілі супраць увядзення новых мытаў8

Зяленскі расказаў пра ўзяцце ў палон кітайцаў, якія ваявалі за Расію3

Польскія службы адмаўляюць, што праз мяжу з Беларуссю правозілі выбухоўку4

Юрый Чыж зарэгістраваў у Расіі новую інвесткампанію. Старыя прыносяць яму толькі страты

Праўладны аналітык, які служыў у расійскай вайсковай разведцы: У мяне дача літаральна за 5 км ад Сувалкаўскага калідора10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спецслужбы збіраюць інфармацыю па чатах дыяспары. Найперш шукаюць студэнтаў6

Спецслужбы збіраюць інфармацыю па чатах дыяспары. Найперш шукаюць студэнтаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць