Грамадства

У Беларусі затрымалі грузінскага злодзея ў законе, які прарываўся з Расіі без пашпарта

5 лістапада ў Магілёўскай вобласці затрымалі грузінскага злодзея ў законе Карла Чхіквадзэ, больш вядомага ў крымінальных асяродках пад мянушкай Каха Чахатаурскі. Пра ягонае затрыманне паведаміла спецыялізаванае выданне «Прайм Крайм», адзначыўшы, што гэты мацёры крымінальнік мае спецыфічныя праблемы.

Карла Чхіквадзэ. Фота: Прайм Крайм

Карла Чхіквадзэ прыйшоў у Беларусь з Расіі пехатой, і зрабіў гэта не ад добрага жыцця. Рэч у тым, што ён адбываў у Расіі 18-гадовы тэрмін, атрыманы за забойства. А калі адбыў, то аказалася, што на волі ў яго няма ні грамадзянства, ні месца жыхарства, і Расія пры ўсёй спецыфіцы гэтай краіны не зацікаўленая мець яго на сваёй тэрыторыі. 

Пасля вызвалення Карла Чхіквадзэ прывезлі з Кіраўскай вобласці ў Маскву, дзе правялі з ім прадугледжаную для падобных выпадкаў прафілактычную гутарку і далі тры дні на тое, каб пакінуць тэрыторыю Расіі. Аднак жа ісці злодзею ў законе асабліва не было куды, бо грузінскае грамадзянства ён у 1990-я таксама не аформіў, і цяпер Грузія прызнаваць яго сваім грамадзянінам не хоча. 

У выніку крымінальнік наважыўся пакуль што перайсці нелегальна ў Беларусь, але выйшла так, што адразу пасля перасячэння мяжы Чхіквадзэ затрымалі. Цяпер мужчына знаходзіцца пад арыштам. За нелегальны пераход мяжы яму пагражае адміністратыўная адказнасць у выглядзе штрафу з наступнай добраахвотнай ці прымусовай дэпартацыяй. Пытанне толькі — куды дэпартаваць.

Цяпер 54-гадовы Карла Чхіквадзэ быў «каранаваны» на злодзея ў законе ў далёкім 1992 годзе і пасля таго па чатырох судзімасцях правёў за кратамі амаль 30 гадоў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць