Грамадства2020

Халезін: Мы дабраліся да Хілары Клінтан і дамовіліся аб санкцыях

Вядомы рэжысёр Мікалай Халезін у выпуску ТОКу расказаў пра закуліссе працэсу прыняцця санкцый і выказаў меркаванне, ці правільна, што начальнікаў беларускіх калоній не пускаюць у Еўрасаюз.

Мікалай Халезін Николай Халезин Mikalai Khalezin
Мікалай Халезін. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Па словах Халезіна, ён быў сярод тых людзей, якія ў 2011 годзе прымалі актыўны ўдзел у працэсе выпрацоўкі механізму міжнароднага ціску на рэжым Лукашэнкі. Асаблівую ролю ў гэтым адыгралі перамовы ў Вашынгтоне.

«Дзіўная гісторыя, бо, паводле логікі, я не павінен быў у гэтым знаходзіцца. Гэта адбылося ў студзені 2011 года. Усе апынуліся ў турме пасля выбараў 2010 года. Мы збеглі ў навагоднюю ноч з краіны, і 3 студзеня ў нас пачыналіся гастролі ў Нью-Ёрку. (…) Прыехалі туды, і ўсе сябры аказаліся ў турме. (…)

І паколькі мы ў палітыцы даўно, і сяброў вялізная колькасць у розных краінах сярод палітыкаў, то мы зразумелі, што патрэбны нейкі ціск на рэжым, каб пачалі вызваляць палітвязняў.

Мы паехалі ў Вашынгтон, па ўсіх сябрах, і дабраліся да Хілары Клінтан, якая была тады кіраўніком Дзярждэпартамента, і дамовіліся аб санкцыях».

Як згадвае Халезін, санкцыі былі ўведзены «вельмі хутка, літаральна, напэўна, за тры тыдні, з пачатку перамоваў» і паказалі сваю эфектыўнасць. Лукашэнка «не ўсіх адразу, але паступова пачаў вызваляць. Большасць не дасядзелі сваіх тэрмінаў».

У 2020-м годзе, па словах рэжысёра, яны зноў звярнуліся да механізму санкцый і пачалі яго прабіваць, «але ўжо на іншым узроўні»:

«Мы адначасова супрацоўнічалі і з брытанскім МЗС, і з Дзярждэпартаментам ЗША, і з МЗС розных краін, з парламентамі і гэтак далей».

Навошта начальніка бабруйскай калоніі не пускаюць у ЕС

На погляд Мікалая Халезіна, часам санкцыі носяць сімвалічны характар, бо чалавек, які пад іх патрапіў, насамрэч нічога не губляе. Так, напрыклад, начальніку бабруйскай калоніі забаронены ўезд у ЕС. Але ён і да гэтага туды не ездзіў.

«Гэта стэрэатыпнае мысленне еўрапейскіх чыноўнікаў. Я ўвогуле не вельмі разумею, калі санкцыі ўводзяцца супраць суддзяў і іншага. Яны нікуды не ездзяць, і яны нікуды і не паедуць».

Халезін прапануе:

«Вазьмі тады і ўвядзі па найменні прафесіі. Беларускія суддзі — віза бан. Усе. І тады ты разумееш, што так, бо яны ў той судовай сістэме, якая прымае палітычныя рашэнні. Таму яны ўсе павінны быць. Сілавікі таксама ўсе павінны быць».

Аднак, як заўважае Халезін, такога няма. Ён тлумачыць гэта тым, што пры выпрацоўцы санкцый адносна Беларусі выкарыстоўваецца агульны падыход, які дзейнічае для большасці краін, але не ўлічвае спецыфіку аўтарытарных рэжымаў.

«Яны пачынаюць працаваць як, дапусцім, працуюць па санкцыях з якімі-небудзь краінамі, дзе няма дыктатуры. І вось чалавеку там «віза бан» — рэальна вялікае пакаранне. Ён рэальна сябе адчувае ўшчэмленым. А яны бяруць гэты ж механізм і ўжываюць яго да дыктатуры, дзе ўвогуле іншая гісторыя».

У выніку ўводзіцца шмат санкцый, якія не працуюць. Пры гэтым яны яшчэ і сінхранізуюцца з іншымі краінамі:

«Адна справа, калі ты сінхранізуеш, дапусцім, санкцыі супраць калію. А іншая справа, калі ты сінхранізуеш, уводзіш санкцыі па начальніку бабруйскай калоніі. Дзіўна ўвогуле. І туды ж уваходзяць яшчэ Канада і Аўстралія! То-бок, ён не паедзе ў Аўстралію».

У той жа час Халезін лічыць, што трэба «больш сур'ёзна працаваць па эканамічных санкцыях». З-за адсутнасці глабальнай экспертызы часам пад іх трапляюць бізнэсмены, якія не маюць дачынення да палітычнага рэжыму:

«Было такое, калі заганялі пад санкцыі якога-небудзь бізнэсмена. У ягоных структурах працуе 10 тысяч чалавек звычайных беларусаў.

Як аказалася, ён усе свае кантракты атрымліваў праз тэндары. Вось вы яго чаго чапаеце? Насамрэч ён проста бізнэсмен.

Ну так, ён працуе пры дыктатуры, так бывае. Але ты ўдарыў па 10 тысячам чалавек, якія ўвогуле ніякага дачынення не маюць. Ну так, яны плацяць падаткі дыктатуры. А што ім рабіць? Памерці?»

Глядзіце цалкам: 

Каментары20

  • Вадя
    29.12.2024
    Просьба к редакции! Давайте уже лучше Франака. В сравнение с Халезиным он выигрывает
  • Ў ці щ
    29.12.2024
    Час ідзе, а Халезін далей не ведае беларускай мовы.
  • аземпік
    29.12.2024
    зато франак паху-дзеў

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў22

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду24

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць