Грамадства1515

Кныровіч тры гады працаваў у супольнасці блогераў «Інфапойнт», але цяпер развітаўся з аб'яднаннем

Ён будзе сам шукаць фінансаванне для свайго ютуб-канала «Кнырович. План».

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч напісаў у сацсетках, што выйшаў з кааліцыі блогераў «Інфапойнт» (юрыдычная асоба IMN Stream, раней — Infopoint Media Network). Цяпер ён збіраецца самастойна развіваць праект «Кнырович. План».

«Інфапойнт» быў створаны ў 2020 годзе па ініцыятыве Франака Вячоркі. Блогеры і некалькі медыя, якія ўвайшлі ў кааліцыю, каардынаваліся між сабой, абменьваліся інфармацыяй. Паколькі ім было складана паасобку шукаць фінансаванне, гэту задачу ўзяло на сябе кіраўніцтва «Інфапойнта». Сярод публічных удзельнікаў кааліцыі называліся «Беларусь галаўнога мозгу», Kyky.org, The Village Belarus. Такія буйныя незалежныя медыя, як «Наша Ніва», «Зеркало», «Радыё Свабода», «Белсат», у «Інфапойнт» ніколі не ўваходзілі. Праз некаторы час Вячорка адышоў ад праекту і заняўся палітычнай дзейнасцю. Арганізацыяй кіравала Саша Раманава, былая дырэктарка Kyky.org.

Многія абвінавачвалі блогераў з «Інфапойнта», што яны цалкам падпарадкаваныя Офісу Святланы Ціханоўскай. Кныровіч абвяргае такую практыку.

«За 150 планёрак «Інфапойнта» з лютага 2022 года я ні разу не бачыў там Франака Вячорку, больш за тое — і духу яго не адчуваў. Гэта значыць, за ўсе 3 гады не было ніводнага кіруючага ўказання з боку Офіса ні мне, ні ў маёй прысутнасці. Чуткі аб «вялікім і жудасным» лялькаводзе «Інфапойнта» — толькі чуткі», — запэўнівае ён.

Як Кныровіч расказаў «НН», у яго не было ніякай пасады ў «Інфапойнце». Ён удзельнічаў нароўне з астатнімі ўдзельнікамі кааліцыі, атрымліваў фінансавую падтрымку на праект.

«Але гэта зусім невялікія сумы, яны не могуць закрыць патрэбы чалавека на месяц. Тры гады таму мы з Сашай Раманавай дамовіліся аб тым, што яны будуць падтрымліваць мой асабісты ютуб-канал. Была дамоўленасць, што працуем адзін «электаральны цыкл». Кантракт скончыўся — таму я і сышоў».

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», у 2024 і 2025 годзе некаторыя блогеры, праекты і тэлеграм-каналы гэтаксама пакінулі «Інфапойнт» і перайшлі ў свабоднае плаванне. Гэта адбылося таму, што ў дырэктаркі аб'яднання Сашы Раманавай былі прэтэнзіі да блогераў наконт іх дысцыплінаванасці. Ім жа не падабалася, што большасць бюджэту кааліцыі ідзе на праект Кныровіча.

Саша Раманава не стала каментаваць сітуацыю «Нашай Ніве».

Каментары15

  • Uh no
    28.02.2025
    Нічога па сутнасці не распавёў, бо трымае дамоўленасць. А там вельмі шмат очэнь інцярэснага адбывалася...
  • Пытанне
    28.02.2025
    Адкуль узяўся Франак Вячорка? Ці ўдзельнічаў ён у пратэстах 2020 года? Калі так, то дзе хоць адно фота з пратэстаў? Дайце спасылку, дзе паглядець.
  • Сорам і ганьба
    28.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку27

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Усе навіны →
Усе навіны

Вясковец з-пад Беластока даказваў Беларусі, што дапамагаў савецкім партызанам. А калі не пракаціла, «успомніў», што належаў да Арміі Краёвай2

У польскай частцы Белавежскай пушчы зладзілі летнік для дзяцей беларускіх эмігрантаў2

У ЗША мужчына выйграў больш за мільярд даляраў у латарэю2

Сёння раніцай у Гомелі быў зафіксаваны пажар

У Беларусь вернецца спёка да +36 градусаў2

«Усе шукаюць варыянты перастроіцца». Што робяць беларускія прадаўцы пасля пажараў на складах Wildberries4

Беларуская асацыяцыя бацькоў у Літве прапанавала літоўскім чыноўнікам выкарыстоўваць беларускую мову замест рускай6

У знакамітага зубра з трасы М-1 з’явіўся «малодшы брат»1

Мінчук з псіхічным разладам завяшчаў дзве сталічныя кватэры міністэрству5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку27

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць