Свет11

Далай-лама распавёў у сваёй кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая

Далай-лама напісаў у сваёй новай кнізе, што ягоны пераемнік павінен нарадзіцца за межамі Кітая, нягледзячы на тое, што ўлады КНР заяўляюць, што самі абяруць наступнага духоўнага лідара будыстаў, піша Бі-бі-сі.

Фота: Tenzin Choejor / AP

У новай кнізе пад назвай Voice for the Voiceless («Голас для нямых»), апублікаванай у аўторак, Далай-лама заявіў, што, каб ягоны пераемнік змог выканаць сваё прызначэнне, ён павінен нарадзіцца ў «вольным свеце».

«Паколькі мэта рэінкарнацыі — працягваць працу папярэдніка, новы Далай-лама народзіцца ў свабодным свеце, каб традыцыйная місія Далай-ламы — быць голасам усеагульнага спачування, духоўным лідарам тыбецкага будызму і сімвалам Тыбета, які ўвасабляе спадзяванні тыбецкага народа, — працягвалася», — піша Далай-лама XIV.

Раней ён заяўляў, што можа пераўвасобіцца толькі за межамі Тыбета, магчыма, у паўночнай Індыі, дзе жыве ў выгнанні з таго часу, як пакінуў сваю гімалайскую радзіму больш за 60 гадоў таму.

Раней ён таксама казаў, што на ім можа скончыцца чарга духоўных лідараў.

Кітай сцвярджае, што Тыбет з’яўляецца неад’емнай часткай ягонай тэрыторыі і называе цяперашняга Далай-ламу XIV сепаратыстам.

«14-ы Далай-лама — палітычны выгнаннік, які займаецца антыкітайскай сепаратысцкай дзейнасцю пад прыкрыццём рэлігіі і не мае права прадстаўляць тыбецкі народ», — заявіла прадстаўніца МЗС Кітая Мао Нін.

14-ы Далай-лама (яго поўнае імя — Нгагваанг Ловзанг Тэнцзін Г’ямцхо) збег у Індыю ў 1959 годзе ва ўзросце 23 гадоў разам з тысячамі іншых тыбетцаў пасля няўдалага паўстання супраць улады Мао Цзэдуна.

Ягоныя паслядоўнікі занепакоеныя здароўем духоўнага лідара будыстаў, асабліва пасля перанесенай ім летась аперацыі на калене. У снежні Далай-лама заявіў агенцтву Reuters, што, магчыма, дажыве да 110 гадоў.

У сваёй кнізе Далай-лама піша, што на працягу больш як дзесяці гадоў ён атрымліваў шматлікія просьбы ад самых розных тыбетцаў, уключаючы старэйшых манахаў, якія «аднадушна прасілі мяне забяспечыць працяг роду Далай-лам».

Паводле тыбецкай традыцыі, душа старэйшага будыйскага манаха пасля ягонай смерці пераўвасабляецца ў целе дзіцяці. Цяперашні Далай-лама быў ідэнтыфікаваны як рэінкарнацыя свайго папярэдніка, калі яму было два гады.

У мінулым месяцы Пекін заявіў, што Далай-лама зможа «вярнуцца на правільны шлях» і гатовы абмяркоўваць яго будучыню пры выкананні пэўных умоў. Сярод іх — прызнанне таго, што Тыбет і Тайвань з’яўляюцца неад’емнымі часткамі Кітая, адзіным законным урадам якога з’яўляецца ўрад КНР.

Гэтая прапанова была адхіленая тыбецкім парламентам у выгнанні ў Індыі.

«Яго Святасць не можа хлусіць, гэтага не адбудзецца», — сказала кіраўніца тыбецкага ўрада Далма Цэрынг Тэйкханг з індыйскага горада Дхарамсала ў Гімалаях, дзе таксама пражывае Далай-лама.

Каментары1

  • Казік
    12.03.2025
    Далай Ламамі не становяцца, Далай Ламамі нараджаюцца!

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера8

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

Прэзідэнт Парагвая змешчаны пад хатні арышт пасля краху банка Ueno

Птушкі таксама пакутуюць ад джэтлагу і пасля доўгіх пералётаў збіваюцца з курсу1

Вам у дзяцінстве паставілі алергію на арахіс? Магчыма, яе ўжо няма2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі32

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць