Грамадства33

У Капыльскім раёне завялі крымінальную справу за два ўдары па агароджы помніка

У дачыненні да 38-гадовага жыхара аграгарадка Новыя Доктаравічы Капыльскага раёна завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства». Віна мужчыны толькі ў тым, што ён ударыў нагой агароджу мемарыяльнага комплексу «Магіла ахвяр фашызму».

Мемарыяльны комплекс «Магіла ахвяр фашызму» ў аграгарадку Новыя Доктаравічы Капыльскага раёна. Фота: yandex.by 

Следчы камітэт назваў гэта «абуральным выпадкам», «цынічнай непавагай да святога месца» і «блюзнерскім учынкам».

Інцыдэнт адбыўся 8 сакавіка. 38-гадовы мужчына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, два разы ўдарыў нагой па бетоннай панэлі, пашкодзіўшы агароджу помніка.

Следчы камітэт паведамляе, што на месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група. Следчыя зафіксавалі сляды, апыталі відавочцаў і прызначылі экспертызы. Мужчыну затрымалі.

На допыце ён раскаяўся, патлумачыў свае паводзіны празмерным ужываннем алкаголю напярэдадні і паабяцаў самастойна ліквідаваць пашкоджанні і пакрыць нанесеную шкоду. 

Каментары3

  • Пркоп
    24.03.2025
    ...cледчы камітэт вы дурні
  • Ну
    24.03.2025
    Дурні- ня дурні, а зарплату атрымліваюць, зорачкі ў пагон і пенсію шакаладную ў 45... так што, хто тут дурань - можна спрачацца...
  • Ёсік
    24.03.2025
    Аб Курапатах напомніць, СК, што тамака вашыя калегі-мусаўцы робяць? Ужо абрыдла чуць аб тым генацыдзе і 2СВ. Больш за 80 гадоў прайшло, супакойцеся, няма ўжо тых, хто штосьці можа расказаць.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць