Грамадства33

Рыжанкоў замест паездкі ў Вашынгтон пайшоў на літаратурную вечарыну ў Мінску

У Мінску 19 лютага 2026 года прайшла літаратурная вечарына, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і Года беларускай жанчыны. На ёй сярод іншых прысутнічаў і міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, які раней, як меркавалася, павінен быў удзельнічаць у першым пасяджэнні трампаўскай Рады міру ў Вашынгтоне.

Фота: прэс-служба МЗС

Рыжанкоў выступіў на мерапрыемстве з прывітальным словам. Ён адзначыў, што Міжнародны дзень роднай мовы нагадвае пра ўнікальнасць і каштоўнасць кожнай мовы, яе ролю ў захаванні культурнай спадчыны і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці. Беларускую мову Рыжанкоў ахарактарызаваў як мяккую і меладычную, у якой заключаныя ўнутраная сіла і годнасць нацыі.

Акрамя таго, МЗС падкрэсліў значэнне Года жанчыны ў Беларусі, які адзначае выключную ролю беларускіх жанчын у жыцці грамадства і дзяржавы, іх унёсак у захаванне традыцый і выхаванне будучых пакаленняў.

Таксама ў рамках літаратурнай праграмы вечарыны дыпламатычныя прадстаўнікі з Індыі, Кітая, Кыргызстана, ААЭ, Сербіі, Славакіі, Турцыі, Узбекістана, Вялікабрытаніі, Ізраіля і Сірыі, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый прадэкламавалі творы вядомых беларускіх аўтараў, прысвечаныя жанчыне, маці і Радзіме.

Каментары3

  • Все правильно
    19.02.2026
    Как там в старом фильме говорил главный герой.....: "Раньше, бывало, в Амстердам, а теперь на картошку в колхоз..."
  • .
    19.02.2026
    Раз у год, на Дзень роднай мовы, і МЗС дзейнічае верна.

    Хоць словы і штампаваныя і сутнасці іх не разумее.
    "нагадвае пра ўнікальнасць і каштоўнасць кожнай мовы, яе ролю ў захаванні культурнай спадчыны і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці"
    "мяккую і меладычную, у якой заключаныя ўнутраная сіла і годнасць нацыі"
  • у якой заключаныя ўнутраная сіла і годнасць нацыі
    19.02.2026
    Все правильно,
    ты з омска ?
    " Беларускую мову Рыжанкоў ахарактарызаваў як мяккую і меладычную, у якой заключаныя ўнутраная сіла і годнасць нацыі."
    +1

Цяпер чытаюць

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім Уруччы перакуліўся фургон з дынямі ФОТАФАКТ1

На адной з гродзенскіх вуліц заўважылі метровага вужа ФОТЫ11

Памёр Іосіф Хаўратовіч

Андрэй Пачобут сустрэўся з Папам Львом XIV8

Польскія фермеры ўзялі ў арэнду 26 тысяч гектараў пад Слонімам. За пяць гадоў каровы сталі даваць у 6 разоў больш малака26

Апублікаваны новы генеральны план Гомеля. Што ў ім?3

На мяжы змяняюцца правілы электроннай чаргі для аўтамабіляў

Бундэсвер упершыню выпрабаваў балістычную ракету6

Турчын прызнаўся ў праблемах беларускага экспарту2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі14

Пад Энгельсам расстралялі генерала расійскай стратэгічнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць